Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/280

Гэта старонка не была вычытаная

КОКОН м. фр. кажушок шаўкавічнага чарвяка; вопрадзень. У нас некатарыя чэрві на зіму завіваюцца ў вопрадні.

КОКОТАТЬ, падобна курыцы какатаць: ко-ко-ко! Курачка какоча, знаць насьціся хоча.

КОКОШНИК м. галаўны убор расійскіх жанок; какошнік, каптур.

КОКС м. англ. прапалены ў закрытай печы камянны вугаль; кокс.

КОЛА ж. ням. маленькі перагонны дутнічок кольба, глясьцік.

КОЛБАСА ж. кішка накрыпаная сечаным мясам; каўбаса, каўбасьнік, каўбасісты.

КОЛДОВАТЬ, чараваць, вядзьмачыць.

КОЛДУН м. чараўнік, ведзьмак, ведзьмар, знахар.

КОЛЕБАТЬ што, зыбаць, хітаць, хістаць, хібаць, вітляць; вагаць, вагнуць, вагацца.

Зыбнула мора зыбнула,
Там наша Агатка ўтанула.
(Ш. I. ч. 2; 70).

КОЛЕБИМОСТЬ, зыбкасьць, хісткасьць, хіткасьць.

КОЛЕВИНА ж. выежджая коламі рытвіна; калявіна, каловіна.

КОЛЕГІЯ ж. лац. рада.

КОЛЕКЦІЯ ж. лац. сабраньне рэчаў чым колегы важных; калекція, сабраньне.

КОЛЕНКОРЬ м. фр. тканіна; маміс.

КОЛЕСО ср. плосмы круг; кола.

КОЛЕСНИК м. майстар што робіць колы; каладзей.

КОЛЕСНИЦА ж. павозка, каляска.

КОЛЕЯ ж. каляіна, калявіна, калавіна.

КОЛИРОВКА ж. прышчэпка, прышчэп.

КОЛИЧЕСТВО, мера чаго колечы лікам, вагой; коліснасьць, колісны, сколькасьць, сколітны,