Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/281

Гэта старонка не была вычытаная

сколітнік; колькасьць, лічэбнасьць, лічэбны, лічэбнік. Сколькасьць рэчаў, грошы, вёрст, пудоў. У Лідчыне і каля Вілейкі (Насілава) мне прыходзілася чуць яшчэ поўнагалосную, бадай самую правільную, форму: сколіка. Сколіка ён суліў табе за карову. Сколіка разоў мы ўжо гэта чувалі.

КОЛИКРАТНО, сколькакротна.

КОЛИКА ж. рэзь у кішкох, боль у жываце; колька, колькі, мн.; коле, калоцьце.

КОЛИРОВАТЬ дрэвы, шчапіць, прышчапляць, прышчэп.

КОЛКІЙ, колкі, калючы, калоць.

КОЛКОСТИ, прытыкі, дацінкі. Ён дацінкамі сваімі мяне са сьвету зводзіць. На ўсе прытыкі так ей дацяў сваім сказам, што змоўкла.

КОЛК м. касьцявы камель пад рогам быка ці каровы; карвыль. Зьбіла карова рог і з акрываўленым карвылём ходзіць.

КОЛОБ, КОЛБУХ м. ком, гамолка.

КОЛОДА ж. калода, калодка, калодачка, каладзьня.

КОЛОДКА шавецкая, капыл, капылок, капылы.

КОЛОДЕЗЬ, КОЛОДЕЦ м. студня, каладзец. Каладцамі называюць студні пры якіх маецца калаўрот да чэрпаньня вады, калі замест калаўрота ёсьць асьвер, ці толькі крук, то называюць тады проста — студня. Хоць першапачатковае паходжаньне слова „каладзец“ выводзіцца ад каладзьня, калода з падоўжнай шуплавінай, якую ўстаўлялі ў крыніцы замест зруба, згэтуль у нас мяйсцамі мяшаюць — каладзец і крыніца.

КОЛОБРОДИТЬ, каламесіць, каломеса.

КОЛОКОЛ м. звон, званок, званочак, званіць, зьвініць, звонкі, званніца, званар.

КОЛОННА ж. лац. стоўб, калюмна, калюмнада.

КОЛОНІЯ ж. лац. пасёлак чужаземцаў, перасяленцаў; выселак, выселкі, высяленец, калёнія.