КОРИФЕЙ м. грэцк. хто трымае голас у хоры, кіруе опэрным хорам; верхавод у якой колечы справе.
КОРИЦА ж. цынамон.
КОРИЧНЕВЫЙ, бурнаты, сапорысты.
КОРКА хлеба, скарынка; на пладах і ягадах — скурка, скажурка; на кашы — скарупка, скарупіцца, заскарупнуць.
КОРМА ж. задняя часьць вадаплава; карно. Карно процілегла носу ў чоўне. Карма ў невадзе, яго сярэдняя часьць, мяшок, але: карнік, корнік, кіраўнічы вадаплавам, капітан вадаплаву.
КОРМИЛО ср. хвост вадаплава, які кіруе яго паваротамі; стырно, стыраваць.
КОРМЧАЯ КНИГА, зборнік царкоўныя і часьцю цывільных правіл.
КОРНЕТ м. фр. вайск. харужы.
КОРНЦАГИ м. мн. ням. шчыпчыкі ножніцамі; цапагі.
КОРН м. ням. зярно, зернавы, ядрэц, ядрыца.
КОРМ м. чым корміцца; кароўі корм — пошыр; конскі — аброк; агульна — корм, карміць.
Дай каню, дай каню сена аброку, |
КОРОБ м. гнутая, а часам і плеценая кашала; гнутыя бываюць з лубу, кары і драніцы; плеценыя з саломы і лазы; кораб, карабок, каробка.
КОРОБЕЙНИК м. разносчык тавараў; лахтыр, вэнгер, крамнік.
КОРОБИТЬ што, карабаціць, карабаты, карабасьцік.
КОРОВА ж. карова, кароўка, каравёнка, каравёшка; кароўнік, хлеў для кароў; кароўніца, служанка яка даглядае кароў.
КОРОВАИ м. каравай.
КОРОЛЬ дастойнасьць валадара дзяржавы; ка-