Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/297

Гэта старонка не была вычытаная

жая; краса, красаваць, красавацца, красуля, красуня адцянае паняцьце поўнасьці росквіту, чый-колечы росквіт, бліскучасьць прыгожасьці; хараство, харошы, харашэць, харашыцца, прыхарашывацца, азначае стройнасьць і паўнату формаў; пекната, пекнасьць, пекнянькі, пекны-ная, пякнець, палкая, палючая прыгожасьць, хараство; аздобнасьць, аздоблівасьць, што мае ў сабе аздобу, пакрасу. Ладны, гожы не малы.

КРАСИТЬ што, пакрываць фарбай; фарбаваць, маляваць. Фарбуюць фарбай разьведзенай у вадзе, малуюць фарбай разьведзенай ў пакосьце, намазуючы фарбу памазком ці квачам.

Коні гатуюць,
Вазкі малююць. (Bim. Ш. І. ч. 2. 31).

КРАСИЛЬЩИК м. фарбяр, фарбярства, фарбаваць, фарба; маляваць, маляваньне, маляр, малярства, малявіла. Купі фарбы на малявіла. Маляр заўсёды папэцканы малявілам.

КРАСНЫЙ па колеру, чырвоны, чырванець чырванявы.

КРАСКА ж. барвісты парашок, соль ці зельле; фарба, фарбаваць, афарбоўка.

КРАСНОРѢЧІЕ ср. красамоўства.

КРАСНѢТЬ, чырванець, пунсавець, спалынаць. Увесь спалынуў з сораму.

КРАСОЧНЫЙ, барвісты, барвістасць; малёўны, маляўнічы. Малёўные аколіцы. Блрвістая малятура. Ён апавядае барвіста і красамоўна. Барвісты высказ.

КРАСТЬ што, красьць, красцца, крадзежа, крадзьба, покрадзь, крадун, крадзец, крадзьмак, крадком, покрадкі, скрадацца, крадзьма.

КРАТА ж. раз, крота. Сколькі крот разоў я казаў табе. Трыкротна большы. Стокрот няпраўда.

КРАТЕР м. рыгво, горла агнепыхлівай гары; рыгво.

КРАТКІЙ, кароткі, каротлівы, карацець, караціць, сукарот.