Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/299

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

КРЕП фр. маршчыстая ценкая шаўковая тканіна; дымка.

КРЕПОН, густая, тоўстая дымка.

КРЕСАЛО ж. крэсіва, служыць да высяканьня агня са скалкі.

КРЕСЛО ср. просты услон з поручамі; крэсла.

КРЕСТ м. крыж, крыжы, крыжовы, крыжавік, крыжавіна. Крыжы, масьць у картах, рас. „крести“.

КРЕСТЕЦ м. задняя часьць паясьніцы; крыжавіна, крыж.

КРЕСТЦЫ м. мн. раздарожжа, розстань; крыжавыя, дарогі.

КРЕСТИТЬ, ксціць, ксціны, кшчоны.

КРЕСТИЛЬНИЦА ж. ксцільніца; „Ту-же и крстильница водна“ (Срезн.). Купель.

КРЕСТИТЕЛЬ м. ксціцель, архаічн. купала (babtista). А миръ от Покрова Бцѣ до Иваня дне до Купалъ (грам. 1349 г.)… во вторникъ передъ Купалы сьвятого Ивана, мѣсяца іюня 20 дня (Грам. Вітаўта 1396 г.). Отъ дней Ивана крстителя царстъвіе небесное нудиться (Срезн.).

КРЕСТНИК м. кшчоннік, хросьнік.

КРЕЩЕНІЕ ср. кшчэньне. На Кшчэньне, пасьля Калядаў; кшчоны, кшчонец, кшонскі; Кшчонскіе марозы (Пагост, Дзіс. пав.); ксціны, быў на ксьцінах,

КРЕСТЬЯНИН, селянін, сялянскі, сяляк.

КРЕСТОНОСЕЦ м. манах гэтага ордэну; крыжак.

КРЕЧЕТ м. птах, крагуй, крагуль, крагулёк.

КРИВОЙ, крывы, крываваты, крывасьць, крывіна, крывізна, крывуля, крывуліна, крывулькі, крывіцца, крывеліцца, крывульнік, крывіць, крывень, крывець, крыўляцца, крыўляк-лячка, крыўляка.

КРИЗИС м. лац. пералом, пераварот. Пералом хваробы. Пераварот дзяржаўны.