Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/300

Гэта старонка не была вычытаная

КРИНКА ж. гаршчэчак да малака; гарлач, гарлачок; стаўбун, стаўбунец, стаўбунок; гладышка, гладышок, гэтае апошняе літаральна адпавядае рас. „кринка“; кухаль.

КРИНОЛИН м. фр. крынуліна.

КРИН м. расц. лілея.

КРИСТАЛ м. лац. выкопнае, горскае шкло; крыштал, крышталовы, крыштальны.

КРИСТАЛИЗИРОВАТЬ, крышталізаваць, крышталізація.

КРИТИКА ж. лац. крытыка, крытыкаваць, крытык; ацэна.

КРИТИЧЕСКІЙ, здольны да здаровай ацэны; крытычны.

КРИТЕРІЙ м. лац. азнака да распазнаньня праўды; крытэрый.

КРИЧАТЬ, крычаць, крык, крычаньне, крыклівы, крыклівасьць, крыкун, крыкса.

КРИШКА ж. закрыўка, покрывка, века, вечка.

КРОВАВИТЬ, квывавіць, крывавіцца.

КРОВАТЬ, паставец на пасьцель; ложа, ложка, ложачка; архаічн. караваць, караватка.

Ужо дзеванька з ложа ідзе,
Сваёму сьвёкарку дабрыдзень дае.
(Крачк. 81.).

КРОВЕНИТЬ, крывавіць.

КРОВЛЯ ж. страха, дах, пакрыва, покрыўка. Страхой называюць саламянную пакрыву будынка, а дахам цісовую, кахлёвую, бляшаную; пакрыва і покрыўка адносіцца да рэчаў, не да будынкаў.

КРОВЕЛЬЩИК м. майстар які займаецца крыцьцём; стрэшнік.

КРОВЬ ж. цеклаць якая авяртаецца ў жывым целе, яна мае віды артэрыяльная жычка і венозная, пасака, сапоркі кроў, крыві, крывавы, крывавіць, кроўны, крывісты; руда, юха.

Той мяне ўразіць пад шчырае сэрца,
Ў левае вушка, — пацячэ юшка;