Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/303

Гэта старонка не была вычытаная

КРУЖИТЬ, рабіць круг; Зямля кружыць голуб кружыць, віецца кругом; Табака гарэлка кружыць галаву. Кружыць, кружыцца, кружэньне. Кружэньне галавы.

КРУЖЕВО, рубкаваная (плеценая кручком з нітак) узорыстая стужка; карунка, фарбота фарботка, анталяжа. Анталяжамі называюць белыя, ценкія пляцёнкі, якія служаць да абшываньня бялізны, чапцоў і інш. Карункамі і фарботамі, — пляцёнкі служачыя да аздобы вопраткі, прычым фарботы рожняцца ад карунак колёровымі ўзорамі або аздобамі з камянёў і бліскучак ды махрыстым брыжом. Прыкладам, росшыўка у наўлечцы карунковая, але посьцілка якая абшыта карункой з кутасікамі будзе ўжо фарботная, — фарбота.

КРУЖКА ж. кубак, конаўка.

КРУМЗА ж. зялезны крук які злучае штэмпаль („поршень“) з цягой; кавяла.

КРУЖИТЬ, кружыць, каламесіць.

КРУПА ж. крупы, крупіна, крупінка; крупіць, крупнік, крупеня, страва з круп.

КРУПЧАТЫЙ, крупаваты; крупаватка, мука буйна молатая.

КРУПНЫЙ, буйны, буйнець, буйніна, буйнаваты.

КРУП м. лек. дзіцячая хвароба; круп.

КРУТИТЬ што, круціць, вярцець. Аб ніткахсучыць. Аб вяроўкахвіць. Круціць галавой, духамі. Круціць машыну, корбу, дзірку сьвярлом. Верціць вецер пыл па вуліцы. Верціць у руках мыла. Круці-вярці, а трэба памярці. Ен хоча скруціць пазычаныя ў мяне грошы. Круцель, тое што зьверчана, скручана з чагосьці і тое, што „скручана“, неаддадзена. Крынджы, крынджолы, рэчы гнутыя, кручаныя.

КРУТОЙ, крэпка зьвіты, зсучаны; тугі, сукраты. Туга зьвітая вяроўка. Пасукраныя ніткі, — перасучаныя. Густы, ня рэдкі: густы; аб яйках — на цьвёрда, цьвёрда, не наўзьмяч; аб цесьцетугое. Туга замешаны хлеб. Не пахоны, не палогі —