Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/304

Гэта старонка не была вычытаная

прытны, стромкі. Стромкі, прыткі бераг ракі. Прытная сустромная гара. Гарачы, гарачага характару, ўдачы — прыткі.

КРУТИЗНА, КРУТЬ, прыць, прытнасьць, прытны; сустромы, сустромны, стромкі.

КРУЧИНА ж. маркота, маркотнасьць, маркотны, маркоціцца. Маркота сэрца гложа.

КРУШЕНІЕ ср. скрушня, скрушыць. Скрушыліся ўсе мае надзеі. Скруша сталася: разьбіліся ганкі. Скруша ўсей справе.

КРЫЖОВНИК, расьціна і ягада; агрэст, агрэсьнік, агрэставы.

КРЫЛО ср. крыло, скрыло, крыльлі скрыльлі, скрылатка; скрыль, крыло пчалінай вузы; крыльцы, скрыльцы. Больш згодна з духам нашай мовы і больш маючае апраўданьне ў старой літэратуры форма скрыло, нячым крыло.

КРЫЛЬЦО КРЫЛЕЧКО ср. прысенак, прысенцы; ганак. Ганак, слова запазычанае з польскага, а палякі яго запазычылі ў немцаў. Народнае наша: прысенак, слова вельмі прыгожае і дамэтнае.

КРЫЛѢТЬ, расьціць лёткі, крыльлі; падрастаць; крыяць, акрыяць. Лягчэй будзе калі ўжо дзеці акрыяюць. Акрыяў надзеяй. Курчаты ужо крыяюць.

КРЫЛОРУКІЯ жывелы, крыланы. Да крыланоў належаць кажаны.

КРЫСА ж. зьвярок пац, пацук, пацукі, пацучыны.

КРЫТЬ што, крыць, крыцца.

КРЫША ж. страха, дах, строп. Строп нябесны.

КРПѢКІЙ агульн. слав. крэпкі, крэпка, крапчэй, крэпасьць, крапіць, крапіцца, крэпнуць; моцны, мацнець, мацаваць, мацунак, мацар, мацней.

КРѢПОСТНОЙ, прыгонны, прыгоннік, прыгоншчына.