чатыракутнікамі; шасцісьцен. У матэматыцы сумма ад памножаньня кождай лічбы двойчы на сябе: 64 куб 4-х; куб, кубічны.
КУВШИН, гліняная судзіна; стаўбун, стаўбунец, стаўбунчык; жбан, жбанок, жбанчык, жбанец.
КУВЫРНУТЬ што, каго; кульнуць, куляць, куляцца.
КУДА прысл. куды, кудой. Куды ідзеш? Куды вецер вее. Куды, я туды і ён. Кудой ты западзеў мае рукавіцы. Куды хто, а я дамоў. Кудой дарога ў горад.
КУДАКАТЬ, крычаць як курыца; кудактаць, кудакча. Яйкі нясу, верна служу, спраў мне — хоць хадак.
КУДЕЛЬ ж. вычасаны на прадзіва лён; кудзеля, кудзелька, кудзельны; мычка, кудзеля з воўны.
Пасіся бычку, спраду мычку, |
КУДРИ м. мн. курчавыя валасы, курчавае пасмо валасоў; курчкі, курчавы, курчавець; кутры, кутрацца; сукро, сукраваты, сукрасьні; кугры, кугравы кугравець.
Валахатая галованька |
КУДРЯВЫЙ, курчавы, кугравы, сукравы, кутравы.
КУДРАВИТЬ воўну, куграць.
КУДЕСИТЬ, пракудзіць.
КУДЕСНИК м. знахар, вядзьмак.
КУЗНЕЦ м. каваль, кавальства, каваць, кавальскі; кавальня, зялезны скрыжэль на якім куюць.
КУЗНЕЧИК м. жамравік Grillus; конік, прузік, сьвяршчэль.
КУЗНИЦА ж. кузьня.
КУЗОВ м. кодаб. Кодаб вадаплава, карэты.
КУКИШ м. фіга, кукіш, дуля.