Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/309

Гэта старонка не была вычытаная

КУРТИНА ж. фр. завеска, застаўка рамай абцягнутай палатном ў глыбі сцэны; куртына.

КУРЯТНИК ж. хлявок для курэй; курынец.

КУРЬЕЗ м. фр. што колечы дзіўнае і забаўнае; пракуда, пракуднік.

КУРЬЕЗНЫЙ, пракудны.

КУРЬЕР м. ганец.

КУСАТЬ агульн. слав., кусаць, кусаньне, кусьлівы, кусака, кус, кусок, кусацца.

КУСОК м. кус, кусок, кавалак. Кусок тканіны — скумат, скумаць; скуматаць, рваць, дзерці.

КУСТ м. куст, кусток, кустовы.

КУСТОВНИК м. кустняк.

КУСТАРНЫЙ выраб. дамаробны, дамаробства, дамаробніцкі.

КУТАТЬ, закрываць, агартаць; атуляць, хутаць.

КУТЕРМА ж. татар. завіруха, склока, ростырга.

КУТИТЬ аб ветру; кружыць, круціць, вярцець; клочыць; аб чалавеку: мантыжыць, заматыжыцца; лайдачыць, лайдацкі, лайдацтва, лайдак.

КУТІЯ, КУТЬЯ ж. куцьця, каша пшанічная або ячная ці іншая, з сытой.

КУТУЗ, падушачка на якой плятуць анталяжы; кавалерчык.

КУТУЗКА ж. вязьніца.

КУТЫРЬ м. жалудак жвучых жывёлаў; пехцяр.

КУХАРИТЬ, кухмарыць, кухар, кухарка.

КУХНЯ ж. ням. варыўня, пякарня.

КУЦЫЙ, куртаты, курта, куртацік.

КУЧЕРЬ, хто кіруе запрэжанымі конямі; павозьнік, павозчык.

КУЧЕРЯВЫЙ, црк. курчавы.

КУШАК м. шырокая стуга ці палотнішча тканіны спаясывацца; паяс, паясны, паясок.