Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/31

Гэта старонка была вычытаная

Безбо-Бездна


БЕЗБОЯЗНЕННЫЙ, бязбоязкі, неўляклівы, непалохлівы, сьмелы.

БЕЗБРАЧІЕ, бяжэнства. У бяжэнстве жыву ўжо дзясяты год. Бязжэннаму не жыцьцё, а мука.

БЕЗБѢДНЫЙ, без бяды і беднасьці. Жытка яго спакойная і бязбедная: дастатны гаспадар жабраваць ня пойдзе: бязбедны.

БЕЗВЕДРІЕ, ср. непагадзь, негадзь, плюта.

БЕЗВКУСІЕ, ср. несмач.

БЕЗВЛАЖНЫЙ, бязволагкі, няволагкі, няволгкі.

БЕЗВЛАСТІЕ, ср. безўладзтва, безваладзь.

БЕЗВОЗВРАТНЫЙ, безпаваротны

БЕЗВОЗДУШНЫЙ, безпаветраны.

БЕЗВОЗМЕЗДНЫЙ бязнаўдны, дарэмны. („Наўда“ адпавядае слову „мзда“).

БЕЗВОЗРАСТНЫЙ недаросны, недаростак.

БЕЗВРЕДНЫ, няшкодны.

БЕЗВРЕМЕННЫЙ — бязчасны, няўчасны.

БЕЗВРЕМЕНЬЕ — непагадзь, негадзь, безладзіца, кудаса.

БЕЗВѢРІЕ ср. бязверыца, бязвершчына.

БЕЗВѢСТІE — бязвемніца.

БЕЗГЛАВЫЙ — безгаловы, бегалоўе, безгаловіца — стан без галовага.

БЕЗГЛАСІЕ, безгалосасьць, бвзгалосьсе.

БЕЗГЛАЗЫЙ, бязвокі.

БЕЗГРАМОТНЫЙ няпісьменны, няграматны.

БЕЗГРАНИЧНЫЙ, бязмежны, несканечны, нязьмерны.

БЕЗГРѢХОВНЫЙ, бязгрэшны, безграхоўны.

БЕЗДАРНЫЙ, Няўдольны, няўдольнасьць.

БЕЗДЕНЕЖЬЕ, безграшоўе.

БЕЗДНА ж. незьмяроная глыбіня; бязодня,бяздоньніца, скорзьдоньне, тхлань.

БЕЗДОЖДІЕ, бяздожджыца, посуш, засха.