ЛАДОНЬ ж. унутрамная старана рукі, якая зьвернута „да лона“, грудзей; далоня, далонны. У нас гаворыцца: ладкі біць, але гэта не ад далоней паходзіць, а ад „лад“, тэмпо; ладкі выбіваюць пад скокі, песьні, рэцытацію.
ЛАДЬЯ ж. вялікая лодка; лодзь, ладзявы.
ЛАЗАРЕТ м. (ад св. Лазара), лячомніца, шпіталь; лазарэт.
ЛАЗЕЙКА ж. дзіра, мейса для пералазу; пералаз.
ЛАЗУРЬ, сьветла-сіняя барва; блакіт, блакітны.
ЛАЗУТЧИК м. той хто сочыць, шпігуе; зьвед, зьведчык, вызьведчык; асочнік.
ЛАЙ сабачы крык, брэх, брэхат, брахня; зьвяга, зьвягаць, дзяўкаць.
ЛАЙКА, мяккога вырабу сабачая скура.
ЛАКЕЙ м. фр. слугар, паслугач пры стале; стольчы.
ЛАКИРОВАТЬ што, пакрываць лякам, прыдаваць полыск; лякіраваць, лякіроўнік, лякір.
ЛАКМУС м. фарба расьцінная якая чырванее ад кіслацяў; лакмус, лякмусовы.
ЛАКОМЫЙ, ласы, ласунок, ласун, ласік, ласунак, ласаваць; лакаткі, лакатнік.
ЛАКОНИЗМ, м. кароткі і моцны выслоў; ляканізм, ляканічны.
ЛАКРЫЦА ж. расьціна Glicyrthira glabra; люкрэція.
ЛАМПА ж. ням. лянпа, лянповы, лянпка.
ЛАМПАС м. ням. шырокая нашыўка другога колеру нанагавіцы; нашытні.
ЛАНДЫШ м. расьціна Сonvallaria majalis; краспак; цімьян; тымянка?
ЛАНИТА ж. шчака, скронь.
ЛАНЦЕТ м. тонкі абастаронна востры ножык; лянцэт.