Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/313

Гэта старонка была вычытаная

лётуе, наша гаспадынька паходжуе. Ранная ласьвіца, Божы пасол.

ЛАТУНЬ ж. жоўтая медзь, мяшаніна медзі з цынай; мосяж, масяжовы.

ЛАТЫ ж. мн. мэталічная, зазвычай сталёвая вопратка; броня. Суцэльна каваная броня — панцыр; сталёвая сетка кашуляй — кальчуга; са сталёвых бляшак луской нашытых на скуру — куян, куяк; з дрэўляных дручкоў круг стану і з каваным наплечнікам — калантыр, калантач, калатыр.

ЛАТЫНЬ ж. лацінская мова і граматнасьць; лаціна, лацінчына.

ЛАФА ж. удача, шчасьце; лахва.

ЛАФЕТ м. гарматны паставец.

ЛАЦКАН м. ням. адвароты на грудзях ў дубальтоўнай вопратцы, закарвашы. Закарвашы грудныя і рукаўныя калі рукавы адагнутыя маюць канцы. Наш паніч заўсёды носіць кветку ў закарвашы.

ЛАЧУГА, ЛАЧУЖКА ж. чуваш. халужка. Жыў ён у ліхой халужцы, на канцы вёскі. Стаіць сабе халужка на курыннай ножцы (Саколка).

ЛАЯТЬ, крычаць як сабака; гаўкаць, дзяўкаць; брахаць, брэша, брэх, брэхча, брахтун, брахун, брахунец, брахлівы; зьвягаць, зьвягае, зьвягча. Дзяўкаць, адпавядае рас. „тявкать“. А сучачка дзяў, дзяў! Воўк сабакі не баіцца, ды зьвягі ня любіць. Брэша як сабака. Брахлівага сабакі ніхто не баіцца.

ЛГАТЬ каму што, ілгаць, хлусіць, маніць, клюдзіць. Ілгаць, гаварыць няпраўду, сьвядома перакручаць праўду. Хлусіць, маніць, лгаць жартуючы, насьміхаючыся, выдумляючы няпраўду цікавую, або забаўную; памыляць каго колечы маной. Мана, безпадстаўная няпраўда, лганьнё, чыста здуманае здарэньне, фантазія. Клюдзіць, крывіць выкручацца няпраўдай, мыляючы слухача фальшывымі або падтасаванымі даннымі; гавораць аб заблутанным зайчым тропе „наклюджана“, „наклюджаны сьлед“, зблутаны. Ужываецца такжа ў значэньні крывадушыць. Клюдзіць дзеўка, праўды ня кажа.