Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/314

Гэта старонка была вычытаная

ЛЕБЕДА ж. расьціна Atriplex; лабада, лабадоўнік, лабоднік.

ЛЕБЕДЬ м. водны птах Cygnus; лебядзь, лебядзёк, лябедзька, м.; лябёдка ж., лебядзіны. Архаічн.: лабудзь.

ЛЕБЕЗИТЬ, падлазіць, лашчыцца; пахлебаваць, пахлебнік, пахлебчык; маслыжыць, хлусьціцца, хлусьцень, хлусьва.

ЛЕВІАѲАН м. црк. мітычная рыба; левіятан.

ЛЕВ м. ЛЬВИЦА ж. зьвер Felis leo; леў м. львіца ж. львіны.

ЛЕВШАК ж. манькут, ляўша.

ЛЕГАЛЬНЫЙ лац. праўны, прававіты.

ЛЕГАТ м. лац. пасол.

ЛЕНЕНДА ж. лац. перасказ аб даўным здарэньні; пагудка, багудка, показка. Апошняе, показка, апавяданьне з маральным вывадам.

ЛЕГІОН м. лац. у стараветным лацінскім ліку — сто тысяч, а часам і мільён — цьма; сабраньне вайсковых — полк.

ЛЕГИТИМИЗМ м. лац. дынастызм, радаводзтва. Тэрыторыяльныя прэтэнсіі дзяржаў на аснове дынастычных правоў.

ЛЕГКІЙ агульн. слав. лёгкі, лёгкасьць, лёганькі, легкаваты, легката, лягчэць. У значэньні лёгкага выпаўненьня: лацьва, лацьвей. Лацьвей яму чым мне гэта рабіць. Лацьва табе казаць гэта.

ЛЕГКОВѢРНЫЙ, лацьваверны, лацьвавернасьць.

ЛЕГКОМЫСЛЕННЫЙ, лёгкадумлівы, нябачлівы.

ЛЕГЧАТЬ, валошыць, выкладаць; аб птушкахкаплуніць.

ЛЁД м. мёрзлая вада; лёд, лядавы, ледзянець, лядавіты, лядзянка, ледзіна.

ЛЕДЕНЕЦ м. цукерак з топленага цукру; лядунец, лядунцы.

ЛЕДНИК м. склеп з лёдам; лядоўня, лядавенька.