Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/319

Гэта старонка была вычытаная

ЛИТЕРА ж. пісарскі і друкарскі знак з альфабату; літара, літарны.

ЛИТЕРАТУРА ж. лац. пісьменніцтва, пісьменнік, пісьменніцкі.

ЛИТІЯ ж. црк. маленьне за памершых; ліція.

ЛИТОГРАФІЯ ж. літаграфія, літаграфічны, літаграфаваць, літаграф.

ЛИТОНЬЯ ж. трэцьці жалудак у жвуноў; кнігі.

ЛИТЬ агульн. слав. ліць, літы, ліцца, ліцьцё, літны.

ЛИФ м. фр. станік.

ЛИХОИМСТВО, хабарніцтва, падкупнасьць.

ЛИХОРАДКА ж. лёгкае агульнае запаленьне крыві; трасавіца, трасца; скалодаўка; скалодзіць. Адна з дванадцаці сясьцёр-хвароб упамінаных у замаўляньнях: — трасавіца, агнявіца, зябавіца, гнятавіца, кархавіца, глухавіца, ламавіца, пухлявіца, жаўтавіца, старгавіца, глядавіца, нявідуха.

ЛИЦЕ, ЛИЦО, пярэдняя часьць галавы чалавека; твар, тварок, тварны; аблічча; у значэньні асобнага чалавека, асоба; лепшая пярэдняя старана якой рэчы: від, выгляд. На від сукно нішто сабе. Пагардліва: морда, музро; жартліва: мордка, мордачка.

ЛИЦЕВОЙ, аб чалавечым абліччы, аблічны; аб паказнай добрай старане рэчы, аказная, відавая. У гэтай рэчы іншая ніцавая, а іншая відавая старана.

ЛИЦЕВАТЬ што, вывяртаць вопратку ніцай стараной наверх; ніцаваць, пераніцовываць, ніцоўка.

ЛИЧНЫИ, да асобы да асобнага чалавека датычны; асабісты.

ЛИЧНО, асабіста.

ЛИЧНОСТЬ, асабістасьць, асоба.

ЛИЧИНКА ж. каўшак жамяры; каўшак, каўшанка. Першая постаць яйко, другая — вусеніца або чарвяк, трэйцяя — каўшак, чацьвёртая — матыль.