Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

Бездо-Безковарный


БЕЗДОКАЗАТЕЛЬНЫЙ, бездаводны, бездаводнасьць, нястача довадаў.

БЕЗДОЛЖНЫЙ, безпавінны. Безпавінная напасьць, кара.

БЕЗДУМНО, бязмысна. Бязмысна сказаў ты.

БЕЗДЫХАННЫЙ, бяздухі, няжывы.

БЕЗДѢЙСТВІЕ, бяздзейнасьць, нячыннасьць.

БЕЗДѢЛІЕ, бязчыннасьць.

БЕЗДѢЛУШКА, цацка. Цацак накупляў. Цацкі разстаўлены.

БЕЗЖИЗНЕННЫЙ, безжыцьцёвы, нежытны.

БЕЗЗАБОТЛИВОСТЬ, няруплівасьць, нестарэнлівасьць, бязклопатлівасьць, безтурботлівасьць.

БЕЗЗАВИДНОСТЬ, незаздросьлівасьць, нягалівасьць.

БЕЗЗАВѢТНОСТЬ, неспаведлівасьць, беззапаветнасьць.

БЕЗЗАКОНІЕ, бязпраўе. Даўней у нас разрожнівалі: „права“ і „закон“, апошняе слова ўжывалі ў значэньні рэлігіі: закону рымскага, грэчаскага.

БЕЗЗАСТѢНЧИВОСТЬ, бязстыднасьць, безсаромлівасьць.

БЕЗЗВУЧІЕ, бяззычлівасьць, бязголсьлівасьць, бязгучлівасьць.

БЕЗЗЛОБІЕ, нязлосьлівасьць, безасердлівасьць.

БЕЗЫЗВѢСТІЕ, бязвесьлівасьць, бязведлівасьць, безведасць, безведзь. Безведзь дзе дзеўся. Безведзь сколькі іх было там.

БЕЗКАЧЕСТВЕННЫЙ, без’яказны.

БЕЗИМУЩЕСТВЕННЫЙ, безмаетны. Безмаетны народ: ні кала, ні двара.

БЕЗКОВАРНЫЙ, няклюдны (ад „клюдзіць“ — крывіць, блудзіць), некрывадушны; шчыры, чыстасэрды, просты, безаблыжны. Ен чалавек шчыры, няклюдны. Кінь клюдзіць, праўду кажы.