ЛИЦЕДѢЙСТВІЕ ср. выступленьне пад маскай „личиной“, прыймаючы на сябе, чужы від, падобьбе; прадстаўляць каго на сцэне; відачын, відачынства, відачыннасьць, відачынны.
ЛИЦЕМѢРИТЬ, быць двулічным, аблыжным і ўдаваць сваім зьнешнім відам ня тое што ёсьць; аблуджываць, аблуда, аблуднік.
ЛИЦЕОЧЕРТАНІЕ ср. нарыс падабізны асобы; абрысоўка асобы.
ЛИЦЕПРІЯТІЕ ср. староннасьць, прыстароннасьць.
ЛИЦЕТВОРИТЬ што, уасабляць, уасобленьне.
ЛИЧИНА, накладное на аблічча выабражэньне; маска, маскавацца; машкара.
ЛИЦЕЙ м. фр. высшая вучомная установа; ліцэй.
ЛИЦЕМѢР, аблуднік, аблудлівец.
ЛИШАЙ м. ням. расьціна ніжэйшага парадку, блізкая да імхоў, лішаёў; шалуднікі; наскурная хвароба, адмена высыпкі з выразным абмежаньнем, кругі, шалуды, пархі. Назовы паводле адмен хваробы: кругі сухія; мокрыя і гнойныя — пархі; сьвярбучыя і якія лушчацца — шалуды.
ЛИШАТЬ каго чаго-колечы; адбіраць, пазбаўляць каго чаго колечы; пазбаўляць, пазбавіць, пазбаўлены.
ЛИШЕНІЕ ср. пазбаўленьне, пазбаўнік—ніца; у значэньні беднасьці, напасьцяў, недастаткі, напасьці.
ЛИШИТЬСЯ, вызбыцца, пазбыцца, вызуцца.
ЛИШНІЙ, лішні, лішнік, лішніца.
ЛИШЬ прысл. ледзь, толькі. Толькі прышоў дый за стол. Ледзь толькі заўважыў. Ледзь толькі уцёк.
ЛІАНА ж. гішп. вялікая сямья расьцін гарачых краёў; апавойнік.
ЛОБЗАТЬ, ЛОБЫЗАТЬ каго, цалаваць, цалунак, цалаваньне.