Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/323

Гэта старонка не была вычытаная

ЛОПАТА ж. лапата, лапаткатачка, лапатня, лапацень, лаптыр.

ЛОПОСТЬ, гл. „Лопасть“.

ЛОРНЕТ м. фр. глядзельнае шкелка ў аправе; лёрнэтка, лёрнэт.

ЛОСКУТ м. адрывак, адрэзак тканіны, скуры; скуматты, скуматок, скумацьцё; лахман, лахманы, лохмы, лахмацьцё; матуз, матузьзё; дзярмо, дзярмацьцё; дросткі, які лёгка дзярэцца; дранцё, абдзіркі абноскі; драхво, драхло, гнільлё, падзертыя і збуцьвеўшыя рэшткі вопратак.

ЛОСКУТНИК м. хто таргуе скумацьцём; скуматнік, лахмытнік, рызьнік.

ЛОСК м. блеск, гладкасьць на рэчах; полыск, палыскуе, палыскаваць, палыскоўны; лосы, гладкі і палыскоўны; ласа гладкі паяс на вадзе; полысь на вадзе, гладкасьць, рас.: „гладь“.

ЛОСНИТЬСЯ, палыскуе; сьлібіць, гаворыцца аб полыску расы калі глядзець пад сонца. Сьлібіць расой дзядовы сад; ільсьніцьцца; лышчыць.

ЛОТОРЕЯ ж. фр. розыгрыш.

ЛОХАНЬ ж. абручная судзіна з вушамі да мыцьця бялізны; балея, балейка; чаўхра, чаўхірка.

ЛОЦМАН м. кіраўнік вадаплава; корнік, аснач. Аснач, ад „аснада“ — прылады вадаплаўскіе, выражае паняцьце літэральна капітана.

ЛОШАДЬ, конь, конскі, канёк, каняга; канавод, той хто водзіць, пасе і гадуе коней.

ЛОЩЕНІЕ, лышчаваньне, лышчыць.

ЛОЯЛЬНЫЙ фр. пакорны, пакорлівы.

ЛУБОК м. вытвар народнага мастацтва, рынковае мастацтва; малёк, мальковы. Мальковыя абразкі. Не абразы, а малькі прадае.

ЛУГ м. лог, нізіна празначаная на пашу, радзей пожні; луг, лугі, лугавы, лужок, лугавіна; луг пад сенажаць: сенажаць, пожня; лука.

ЛУГОВОДСТВО, сенажатніцтва, сенажатніцкі, сенажатнік.