Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/327

Гэта старонка не была вычытаная

ЛЮДИ мн. агульн. слав. людзі, людзкі, людна; людзкасьць, чалавечнасьць, гуманнасьць.

ЛЮК м. марск., прасека у насьцілцы на вадаплаве; лаз.

ЛЮСТРА ж. фр., вісомы сьвечнік; павук, балядаш, жырандаль.

ЛЮЦЕРНА ж. трава Medicago sativa; мядуніца, мядзеліна.

ЛЯГАВЫЙ сабака, выжла.

ЛЯГАТЬ, удараць заднімі нагамі; брыкаць, брыкацца, брыкун, брыклівы.

ЛЯГУШКА ж. жаба, жабка. Гл. „Жаба“.

M.

МАГАЗИН м. фр. будынак для складу і перахову тавараў; склад.

МАГНАТ м. лац. багач, магут, дукар.

МАГОМЕТАНИН, бусурманін, бусурмацкі; магомэтанін.

МАГНИТ м. зелязняк які прыцягае зялеза; магнус, магнусовы, магнусаваць.

МАДАМ ж. фр. паня.

МАДРИГАЛ м. кароценькі вершык, пахвальнага, лесьлівага, мілоснага зьместу; мадрыгал, мадрыгалы правіць, — гаварыць залесткі, пахвалы.

МАЕРАН м. расьціна Origanum majorana; майран, майрановы.

МАЕСТРО м. нескл. італьян. майстар, мастак.

МАЗАТЬ што, чым; мазаць мазацца, мазь, мазаніна, мазьніца, масткі, маста.

МАЙ м. пяты месяц у годзе; травень, май. Май, такжа назова зелені, асабліва лісьцястых дрэў. Наламай маю. Маіць, умаць хату, прыбраць зеленьню.