Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/350

Гэта старонка не была вычытаная

сьмяцьцё, сумецьце, суметнік, сьмяціць; у Biтабшчыне кажуць яшчэ — шума, шуметнік, шумеціць.

МУТИТЬ, муціць, мутны, мутнець, муць, мутаўга, мутаўка, мутасьвет; бузаваць, збузаваў. Рабіцца нядобра, пазываць на воміт; нудзіць; мутліць, мліць.

МУХА ж. радавое найменьне двокрылай жамяры; муха, мушка, мушыны.

МУЧИТЬ, мучыць, мучаны, мучанык, мучыцель.

МЧАТЬ каго, хутка унасіць; унасіць, нясьціся, нясецца; смыжыць.

МЫЗА ж. татар; летнішча, палецішча.

МЫКАТЬ, часаць пяньку або лён на кудзелю, часаць; цягацца па сьвету, гора цягаць, бядаваць; смыжыць, гараваць.

МЫЧКА ж. кузлачок кудзелі з якога выцягаюць нітку; смычка, смыкаць.

МЫЛО ж. мыла, мыліць, мыльны, мылкі.

МЫСЛЬ ж. усякі чын розуму, думка, подумка; мысьль, мысьліць, мысьлі, мысьлёвы.

МЫС ж. высунутая клінам часьць чаго колечы; суша высунутая гарой, языком у мора; суга, сузок.

МЫТНИК або МЫТАРЬ, урадовец які зьбірае падаткі; мытнік, мытніца, камора мытная; стар: куноемец: Оже оурветь Немьчиць бороды бояриноу или коуноемьчи, дати емоу 5 грив. серебра (Смален. грам. 1230). Цяпер у народзе слова зьневажлівае: кунойміт. Кунойміта гэтага с хаты выганю.

Куноймя братка куноймя,
Аддаў сястру з дамоўя!
Прадаў сястру беляначку,
У чужу староначку.

МЫТА стар. падатак; мыта куніца. Паводле граматы князя Васіля Іванавіча Смаленскага (1514), відаць, што былі — куніца міравая і свадзебная: A мировая куница и свадебная имати пошти гро-