Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/352

Гэта старонка не была вычытаная

МѢХ м. зьвярыная скура зьнятая з поўсьцю; кажух, кажушны, кажушнікніца.

МѢШОК м. мех, мяшок, мяшочак, мяшэчны, мяхаваты.

МѢШАТЬ, зьмешываць; мяшаць, мяшацца, мяшаніна, мяшаньне, мяшанец.

МѢШКАТЬ дзе, чым; быць дзе доўга, не спяшацца; барыць, барыцца; марудзіць, маруда, маруднасьць, марудзтва. Гэй, не барыце, хутка дарыце. Паехаў у дарожку забарыўся, прыехаў з дарожкі — не жаніўся. (Р. 8-9. 137).

МѢЩАНИН м. бел. мяшчанін; мяшчане, жыхары места.

МЯГКІЙ, ня цьвёрды, ня пругкі; мяккі, мякаць; мякіш, мякатнік, мякацьцё, мякніца, мякіна, мякнуць, мякчыць, мяклы.

МЯКИНА, дробныя, мяккія часьці коласа; мякіна, мякіннік; адмены мякіны: пялюха (ня „плева“, а — пялюха), лялётка (аўсяная дробная мякіна; Смаленск.), пяльга, палова.

МЯСО ж. мяса, мясісты.

МЯСНИК м. хто тарагуе мясам; зарубач.

МЯТЕЖ, бунт, бунтар; мутар.

МЯТЬ што, комкаць, комсіць; клычыць; гатліць.

МЯУКАТЬ, курняўкаць.

МЯЧЬ м. пругкі клубік да гуляньня; шпуляк, шпульгак; кочаўка.

H.

НААЛКАТЬСЯ, налакнуцца, нагаладацца.

НАБАВЛЯТЬ што чым або на што; дадаваць, дадаць, дададзены, дадатак, дадатковы.

НАБАЛДАШНИК м. аправа на верхнім канцы ляскі; камёлка, булдаўка, ручка, клуга.

НАБАТ м. збуда, трывога, заклік кабзь біраўся народ; спалох. Ударылі ў званы на спалох.