Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/396

Гэта старонка не была вычытаная

духа: розум і характар; характар; удача, нораў, замашка.

НРАВСТВЕННЫЙ, маральны, маральнасьць.

НРАВИТЬСЯ каму, падабацца.

НУДИТЬ каго чым, прымушаць, прымус.

НУЖДА ж. патрэба, патрэбнасьць; бяда, мус.

НУЖДАТЬСЯ, патрабаваць, бедаваць.

НУЖНЫЙ, патрэбны.

НУЖНО, трэ'''ба. Трэба зрабіць, пайсьці, паехаць.

НУЛЬ м. лічэбны знак (0); нуль, нулёвы.

НЫНѢ, НЫНѢШНІЙ, цяпер, цяперашні.

НѢГА ж. стан поўнага здаволеньня, насалоды; мяккі, слабы, кволы, чулы; кунега, кунежлівы, кунежыцца, кунежка, кунежывы; кволь, кволасьць, кволкі, квеліцца, квялюсь, квялюта; пяшчота, песьціць, пестлівы. Квеліцца ў пасьцелі да поўдня. Любіць то і квяліць жонку. Пястунок, мамчын, квялюта, квялюсь. Кунежлівы хлапец, зара да баб прыкунежыцца.

Матрунка у мамкі кунега была,
Ня відзела зоранькі сьвітавой,
Ня чула пятухоў пяючы.
(Вітабш. Шэйн. І ч. 2, с. 30).

НѢДРО ср. нутро, унутраны.

НѢКІИ, нейкі. Нейкі чалавек прышоў. Нейкі час у нас спакойна было. Нейкі жаль агарнуў.

НѢМОЙ, які ад роду пазбаўлены мовы; нямы, нема, нямець, немасьць, нямота; немань, глуш, глухая старана. Немань лясная. Зайшоў у глуш у немань. Анямелі, анемлі ручкі мае ад работанькі (галасьба). Анемлі людзі з трывогі.

НѢТ, няма, німа. НѢЧТО, нешта. Нешта чуў, бачыу, меў.

НЮНИ ж, мн. сьлінькі.

НЮХАТЬ, нюхаць, вохшыць.