Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

БЕЗЧЛЕННЫЙ у каго німа часьці цела—чэляса; бязчэлясны.

БЕЗЧУВСТВІЕ ср. безпачоўнасьць, безпачоўлівасьць, непрытомнасьць. Безпачоўная скацежына. Да бязпочаву напіўся. Пасьля сутаргаў упаў у непрытомнасьць.

БЕЗЫЗБАВНЫЙ, невызбаўны, безвызбаўны.

БЕЗЫЗБЫВНЫЙ, непазбыўны, немінучы.

БЕЗЫЗБѢЖНЫЙ, неўнікнёны. Неўнікнёна будзе, што будзе.

БЕЗЫЗВОДНЫЙ, невыпленны, чаго нельга выпленіць.

БЕЗЫЗВѢСТНЫЙ, бязведамны.

БЕЗЫЗГИБНЫЙ, невыгібны, невызгібісты.

БЕЗЫЗЖИВНОЕ, неспажытнае. Неспажытнае гора.

БЕЗЫЗМѢННЫЙ, несызменны. Несызменная варта.

БЕЗЫЗНОСНЫЙ, несызносны. Несызносная сьвіта.

БЕЗЫЗ'ЯТНОЕ, невызнятнае (права).

БЕЗЫМЕННЫЙ (палец), мезянік, мезяны.

БЕЗЫСКУСНЫЙ, няштучны, просты, натуральны.

БЕЗЫСХОДНЫЙ, бязвыходны

БЕЗ, бяз. А бяз скрыпкі бяз дуды, ходзяць ногі не туды.

БЕКЕША ж, адзежа, вэнгерка, казакін.

БЕКРЕНЬ ж. бакір, на бакір.

БЕЛЕНА ж. расьціна: Hyostiamus niger: блёкат. Чаўпе як блёкату абьеўшыся.

БЕЛЬМЕС м. татар. дурань, целяпей, пабойня ў значэньні нічога неразумеючага.

БЕРЕГ м. ўзаемны рубеж зямлі і вады; сумежны з вадой край зямлі; кожды руб, край; бераг. Рака беражыстая. Наўзьбярэжны ракі шумнацечнай (Купала)