Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

БЛАГОВОЛЬНЫЙ, дабравольны.

БЛАГОВОННОСТЬ ж. вохнасьць. вохны, вотхнеўны. Вохны пах дымоў цім'янных.

БЛАГОВОСПИТАННОСТЬ ж., якасьць, свомасьць добра выхованага; выхованьне.

БЛАГОВРЕМЕННОСТЬ, учаснасьць, заўчаснасьць.

БЛАГОВѢРІЕ ср., прававернасьць, прававітнасьць.

БЛАГОВѢСТІЕ ср. апавешчаньне каму радасьці, радаснай навіны; апавяданьне праўдзівай веры; дабразьвесьцьця, дабразвесьлівасьць.

БЛАГОВѢЩЕНІЕ, свята на ўспамін зьвеставаньня Дзеве Марыі (25 кавіка); Зьвеставаньне, Багавешчаньне.

БЛАГОВѢСТ, звон у адзін, сярэдні, звон, -прозьвесьць

БЛАГОГЛАСНЫЙ, мілагучны.

БЛАГОГОВѢТ, баяцца і карыцца; карыцца ў нікчэмнасьці сваёй перад высшым; выказываць каму безумоўную пакору і пашану; багавець.

БЛАГОГОВѢНІЕ ср. мешаніна страху і пакоры: багавейлівасьць.

БЛАГОДАРИТЬ каго дзякаваць.

БЛАГОДАРЕНІЕ, ср. падзяка.

БЛАГОДАРНЫЙ, ўдзячны. Ад ўдзячнага патомства.

БЛАГОДАТЬ ж. црк. дар Духа Святога; помач сасланая звышы, да выпаўненьня волі Божай; прасьвяда.

БЛАГОДАТНЫЙ напоўнены Духам Божым, воляй, сілай; даруючый шчасьце, дабро; шчасьлівы; прасьвядны.

БЛАГОДЕНСТВО ср. шчаснасьць, памыснасьць, дабрабыт.

БЛАГОДЕНСТВОВАТЬ, жыць шчасьліва, здавольна, ў дабрабыце.