Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/455

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

біна, жалонка, жалубіць, жалубнік; паз, пазок, пазаваць; шпуга, шпугаваць.

ПАЗУХА ж. мейсца паміж грудзьмі і вопраткай над паясом; заглыбленьне паміж грудной клеткай і рукой, расійск. „мышка“: пазуха, пазушка, пазушны, пазушына. Атагрэў зьмяю за пазухай. Палажы люльку за пазуху. Паха, падпаха; заўлоньне. Вазьмі хлеба ўзаўлоньне. Атагрэў зьмяю заўлоньнем. Пахаваў ўзаўлонкі.

ПАЙ м. татар. часьць, дзель у складчыне, ў сябарстве, ў таварыстве; бонда, бондаўка. Ужо Чэчот („Piosnki wieśniacze z nad Niemana i Dźwiny“ Вільня 1846 г.). ў слоўнічку даложаным да вышэй названай яго кнігі зрабіў памылку ў тлумачэньні слова, „бонда“. За Чэчотам абмылку паўторыў Насовіч; за Насовічам пайшлі іншыя, як прыкладам, выдаўцы кнігі праф. Янчука („Нарысы па гысторыі беларускае літэратуры. Старадаўны пэрыод“. Менск 1922 г.) дзе слова „бонда“, ў вынасцы, тлумачыцца так: — „бочка, кадь, (укр. бодня), дзе хаваецца асабістая маемасьць і харчы; часамі значыць, выслужаная ўласнасьць — „зямля“.

Слова „бонда“ вельмі пашыранае на ўсім абшары Беларусі і даўно ўжываецца ў беларускай пісьменнасьці. Гэтак, у „Судзебніку Казіміра, выданым у Вільні В. Кн. Літоўска-Беларускім Казімірам, 29 лютага 1468 году, пішацца: „Аколи чии паробки украдуть што у кого… коли первое украдеть ино его не вѣшати, а заплатити бондою его; а не будеть бонды, ино осподар его за него заплатить, а паробка сказнити[1] и пробити“. (Янчук, Нарысы па гістор. бел. Літ. стр. 49).

Гэты тэкст „Судзебніка“ для нашага народу і цяцер саўсім зразумелы, бо і сягоньня яшчэ аплата парабка бывае траякая: а) аплата бондай, б) умоўленай сумай грошы і бондай, в) толькі грашмі, гатоўкай. Трэба думаць, што даўней, пры натуральнай

  1. Слова — казна, казьня ўжывалася ў старой Беларусі ў значеньні „кара“; „Прабіць“ — знача кляйміць прабіцьцем дзіркі на вуху або поздры.