Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/457

Гэта старонка была вычытаная

Пры пячэньні хлеба, з паскорбкаў дзяжы, гаспадыня лепіць маленечкую булачку, якая завецца „бондачка“ г. зн. піражок, які традыцыйна пячэцца на долю пастуха выходзячага ў поле — „пастуская бондачка“, „каб лепш пасьвіў“.

У гаспадарках, дзе практыкуецца хатняе рэмясло, напр. бондарства, ці выраб лыжак, найміт, за падмогу ў гэтай рабоце, дастае „бонду“ вырабамі, паводле яго „працавітасьці“, незалежна ад гадавой платы.

„Бондай“ кождага семьяніна, у нашых сялян, зьяўляецца яго адзежа, часам рамесьленны інструмант. Слова „бонда“ гэткім чынам тасуецца да ўсякіх рэчаў і прадуктаў, абазначаючы іх выключнасьць з агульна-сямейнай ўласнасьці.

У часе гэтай вайны нашы сяляне, разумеючы саму істоту слова, ўжывалі, саўсім правільна, слова „бонда“ замест, нічога іх сэрцу і розуму не гаворачага, расійскага — „паёк“. Атрымала бондачку і г. п. (Барысаўскі павет, а такжа каля Оршы).

Што датыча слова „бодня“, то яно у нас мае больш разьвітыя формы чым у Украінцаў, у якіх маецца толькі адна форма для абазначаньня вялікага бондарскага начыньня. Мне здаецца, што больш правільна „боднар“ чым „бондар“. Бо „бадніна“ агульнае назьваньне начыньня бондарскай работы, „баднаўё“, зборнарнае названьне боднарскіх вырабаў.

ПАКЕТ м. франц. кувэрт, агортка з паперай у ей; спокладак, спокладзень.

ПАКИ прысл. зноў, ізноў. Ізноў зробіш, ізноў пакараю.

ПАКЛЯ ж. атрэпьпя лёну і пянькі; пакульля, пакульны; пакляваць, затыкаць шчэлкі пакульлям.

ПАКОВАТЬ нямецк. складаць у скрынкі, зьвязываць у трокі; спакладаць, спакладаньне, спаложаны, спакладка, спакладчык, спокладак, спокладзень; пакаваць, пакаваньне, апакоўнік, пак. Спалажы бутэлькі ў скрынку. Узяў чатыры спокладні на воз.