ПАРАЗИТ м. грэцк. расьціна або жамяра якая жыве чужымі сокамі; чужапас, чужапасны.
ПАРАКЛИТ м. грэцк. найме прыдаванае Св. Духу: спацяшыцель.
ПАРАЛЕЛЬ ж. ПАРАЛЕЛЬНАЯ лінія, роўналегласьць, роўналежнік, роўналежны, паўзьбежны.
ПАРАЛИЧ м. хвароба пазбаўляючая цела руху; параліж, паляруш; параліжаваць, спараліжаваны.
ПАРАПЕТ м. франц.? балясы.
ПАРАФИН м. выкопны воск; парафіна, парафінавы.
ПАРАФРАЗ м. грэцк. падробнае абшырнае тлумачэньне, сьціслай прамовы; пераказ іншымі словамі; перафраза, парафразоўка.
ПАРАШУ(Ю)Т м. франц. складны парасон, як раскладаецца пры паданьні цела.
ПАРДОН м. франц. выбач, выбачайце.
ПАРЕНЬ м. малады хлапец, падростак і вышэй падростка, ня жанаты (не мужчына); дзяцюк, дзяцючок, дзяцюкоўскі, дзяцюкі.
ПАРИ нескл. франц. заклад. Пайду аб заклад што ты гэтага ня зробіш. Давай, пойдзем ўзаклад, што гэта ня той.
ПАРИК м. франц. накладныя, на ўсю галаву валасы; сызвалосьнік, сызвалосіца.
ПАРИКМАХЕР, майстар які голіць і пастрыгае валасы; пастрыгач; галяр.
ПАРИКМАХЕРСКАЯ, пастрагальня; галярня.
ПАРКЕТ м. франц. складаны з дробных дашчэчак узорамі памост; ціс, цісовы.
ПАРИТЬ, лынаць, лынае.
ПАРК м. англ. чысты гаёк з дарожкамі для прахаджкі; гай, гаёк.
ПАРЛАМЕНТ м. франц. сабраньне народных паслоў для кіраваньня дзяржавай; рада, дзяржаўная рада.