Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

БЛЕСТКА, бляшачка ўжываная у гафтарскіх работах: блішчык.

БЛЕСНИТЬ, абдаваць або разіць бліскучасьцю; лышчэць. На гладкай паперы цяжка пісаць бо лышчыць. Палысьні люстэркам. Веснавы сьнег лышчыць, аж вачам болесна. Лышчэць, палыскаць.

БЛИЗЬ чаго, наўзблізь, каля

БЛИЖЕ, бліжэй, бліжчэй.

БЛИЖНІЙ, кожды чалавек у стасунку да другога: бліжні, блікак, бліжанец. Усе людзі адзін аднаму бліжнія. Любі бліжака свайго, як самога сябе. Ня зыч бліжанцу свайму благога.

БЛИЗНЕЦ м. блізьняк, блізьнец, блізьняцкі, блізьняты.

БЛИЗОРУКІЙ, у каго кароткі зрок, хто бачыць толькі зблізка: паніклівы.

БЛИЗОРУКОСТЬ, паніклівасць, паніклівіца.

БЛИК м. ням. маляр., яркае сьвятло, кладзенае на тыя мейсцы абраза, якія так асьвечаны, што блішчаць: ясва, ясьвіна, бліса.

БЛИН м. блін, блінец, аладак, налесьнік, грыбок, корж, сачэнь, цадавік. Бліны бываюць пшанічныя, аржаныя, ячныя, гарохавыя, аўсяныя, бульбяныя, прэсныя і кіслыя. На ўсю сквараду печаны, калі ён тоўсты, носіць агульную назову—блін, калі тоўсты і сухі, з молатай мукі—корж; з пшанічнай мукі на яечнай пенцы і масьле —грыбок; са ўсякай мукі на макавым пі канапельным малаку—сачэнь; з аўсянога цэду—цэдавік, цадавень; з пшанічнай мукі тонкі блін—налесьнік; дробныя блінцы кругленькія—аладкі.

БЛОК м. дзьве дрэўляныя лапы паміж якімі ўстаўлена на восі шпуля з пазам пасярэдзіне; чакала, шпульга, пярасьвер.

БЛОХА ж. чужапасны інсэкт: блаха, скочка.

БЛУД м. слова гэта, са ўсімі выводнымі, мае дваякі сэнс: а) адкланенье ад простай дарогі ў простым і пераносным значэньні і б)царкоўны і кніжны—у значэньні цялеснага грэху і бязшлюбнага су-