Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

жывецтва; ў першым значэньні: блукаць, блудзіць; блуднік, мейсца дзе блудзяць, дзе блудныя дарогі. У другім значэньні: блудзень, блудніца, блудадзейства.

БЛѢДНЫЙ, бледны, бледнуць, бледналікі; мярцьвяністы.

БЛѢДНО-АЛЫЙ, чырвоністы.

БЛѢДНО-ГОЛУБОЙ, блакіцісты.

БЛѢДНО-ЗЕЛЕНЫЙ, зеленявы.

БЛЮСТИ каго, што, сцерагчы, надзіраць, заховываць.

БЛЮСТИТЕЛЬ м. надзорнік, захоўнік.

БЛЮДО ср. вялікая плосмая міса: паўмісак, талерка, глатка, цынатка, гэта апошняе названьне тасуюць калі талерка бывае цыновая.

БЛЮДО ср. ежа падаваная па стол: страва. Абед з трох страў.

БЛЮДЕЧКО, падстаўка пад шклянку ці чашку: сподак, сподачак, тайстэрка.

БЛЮДОЛИЗ м. місаліз, місалізьнік.

БОБОВИДНЫЙ, бабчасты.

БОГАДѢЛЬНЯ ж. прытулак для старых і калёк; шпіталь, убожніца.

БОГАТСТВО ср. багацьце, багацтва. Багацтва пушыць, а убожства сушыць. Конь бяз уздэчкі, а. багацьця бяз розуму. Багата—многа, засобна. Багач, эпітэт агня, Багатыр, багаты чалавек. Багаты, багачэй засобны, ўсяго маючы. Багатка расьпіна называная па расійску—одуванчик.

БОГАТЫРЬ м. татар. баечны сілач, пабіваючый адным махам многа ворагаў і розныя дзіватворы: волат, харобр, палянец, магут.

БОГ м. Бог. Божанька, Божухна.

БОГИНЯ ж. багіня, багавіца, богаўка.

БОГОБОЯЗНЕННОСТЬ, богабойнасьць.

БОГОБОЯЗЛИВЙ, богабойны.

БОГОВДОХНОВЕННЫЙ, натхнённы.