ПЕРЕТРУНИТЬ каго, перашкеліць, перакпіць.
ПЕРЕТРЯСЫВАТЬ сена, ператрушаць, пяротрус.
ПЕРЕТЬ, сунуць нешта упіраючыся; налягаць; перці, прэ, прэцца, разпірае, падпірае, запірае. Да гэтага караня трэба аднясьці пяру, праць, і магчыма: Пярун.
ПЕРЕТЯПАТЬ што, перацюкаць.
ПЕРЕУВѢРИТЬ каго, перакабаціць.
ПЕРЕУГЛИТЬ што, перавогліць, перавогліў.
ПЕРЕУКЛАДЫВАТЬ што, перакладаць.
ПЕРЕУЛОК м. папярэчная вулка; перавулак. Глухая вулка: завулак.
ПЕРЕУМНИЧАТЬ каго, перахітрыць.
ПЕРЕУСТУПАТЬ што, пераўступаць.
ПЕРЕУТЮЖИТЬ што, перапегліць.
ПЕРЕХВАТЫВАТЬ што, перахопліваць.
ПЕРЕЦВѢТАТЬ, пераквітаць, пераквет.
ПЕРЕЦ м. расьціна Piper nigrum; перац, пярцовы, перчыць, пярчыца, перчына.
ПЕРЕЦѢПЛЯТЬ што, перачапляць.
ПЕРЕЧАЛИТЬ што, перавязаць.
ПЕРЕЧЕНЬ чаго, рэестр, рэестраваць.
ПЕРЕЧЕРТИТЬ што, перакрэсьліць.
ПЕРЕЧЕТ чаго, пералік.
ПЕРЕЧИНЯТЬ што, перапраўляць.
ПЕРЕЧИСЛЯТЬ што, пнралічаць.
ПЕРЕЧНИЦА, што папярок; папярэчка.
ПЕРЕЧНИЦА, у чым трымаюць перац; пярцоўніца.
ПЕРЕЧУВСТВОВАТЬ што, перачуць, перапачуць.
ПЕРЕШАГНУТЬ што, перакрочыць, перажыргнуць.
ПЕРЕШЕЕК, перашыяк, перахват, перасмык, пяроцісь, перачап.
ПЕРЕШИБИТЬ што, перабіць.