Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/482

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРЕШИПѢТЬ каго, перасіпець.

ПЕРИЛА (апірацца), поручы, рэлі, балясы. У крэсьле поручы; пры масьце ставяць — рэлі, а паладок (балькончык) мае — балясы.

ПЕРЕСТИЛЬ м. грэцк. Крытыя пераходы на стаўбах; апавеці, посенкі.

ПЕРИСТЫЙ, пёрысты, пёрны.

ПЕРИФЕРІЯ ж. грэцк. абакружыца.

ПЕРИФРАЗА ж. грэцк. пераказ.

ПЕРЕФРАЗИРОВАТЬ што, пераказаць.

ПЕРІОД м. грэцк. час ад аднаго здарэньня да другога; арх.: рок, рочны, рокі. Рокі судовыя тэрміны, пэрыёды судоў; іх было спярша чатыры ў гаду, а пазьней два — вясной і восеньню. Рокі соймовыя, пэрыёды соймаў; пэрыёд, пэрыёдычны. Народнае: верамье. Ў веташнае (калі месяц на ветаху) верамье ня можна сьвяжаваць статку, бо мяса будзе ўбываць варучыся і хутка чарвець (Задарожжа). Вось у гэта верамье, — ад Турэцкай да Японскай вайны. Жонка хворая на вярэміцу не павінна хлеба мясіць, гэта грэх. (Навагрудзк. п.).

ПЕРЛОМУТР м. ням. пэрлавіца, перавічны.

ПЕРЛЮСТРАЦІЯ ж. франц. тайнае чытаньне чужых лістоў.

ПЕРО ср. агульн. слав. Пяро складаецца са стрыжня і махтачоў; стрыжэнь: з камля, або дудкі з душой і з лычака. Абрэз дудкі пісомага пяра: борк. Пяро, пёрка, пёры, пярына, пярцо, пярынка, пёрысты, пераваты, пярыстасьць, пёрны, пёрнаўка, пярнатка, пернаціць (стрэлы), пярнач, булава з пёрамі, рэбрамі наверсе.

ПЕРПЕНДИКУЛЯР м. лінія пад 90° вуглом; прастапад.

ПЕРСИК м. дрэва і плод Persica vulgaris; брусква, брусквіца.

ПЕРСОНА ж. франц. асоба; архаічн.: парсуна. Абед замоўлены на пяць асоб.

ПЕРСПЕКТИВА ж. лац. спазор ўперад, на адлегласьць; аманчывае паменшаньне рэчаў ўмеру іх аддаленьня ад глядача; ўсе чаго чакае і спадзяецца