чалавек у будучыне; пэрспэктыва, пэрспэктыўны; празор. Простая ў празоры прасада. (Лужкі, Дзісенск. п.).
ПЕРСТ м. палец, пальчык, палюх, пальцы, пальцаваты, пальчасты; пальчаткі, рукавіцы з пальцамі.
ПЕРСТЕНЬ м. персьцень, пярсьцёнак, пярсьцёнік, пярсьцёнчык.
ПЕРЧАТКИ ж. пальчаткі, рукавічкі.
ПЕРТУРБАЦІЯ ж. лац. непакой.
ПЕРУН м. міт. З усіх славянскіх народаў найжывейшая памяць аб Пяруну захавалася у Крывічоў. Паводле народнага апісаньня — гэта высокі, плячысты галавач з доўгімі валасамі, чорнымі вачамі і залатой барадой; у левай руцэ ў яго лук, у правай страла; езьдзіць ён па небе ў залатой павозцы і пускае агністыя стрэлы. Слова пярун сягае ў праарыйскую эпоху: паміж іншымі эпітэтамі Індры было parjanya, parganya, — грамавая хмара, ад караня prg (=prć) — разсяваць, акрапляць, пырскаць. Пярун; пяруном, хутка, пасьпешна, скора.
ПЕСИМИСТ м. лац. чалавек якому здаецца што ўсё ідзе на сьвеце да горшага, які ва ўсім бачыць толькі зло, які на ўсё ўзіраецца панура.
ПЕСОК м. пясок, пясчына, пясчынка, пяскі, пяскаваты, пясочны, пясчысты, пясчанка.
ПЕСТИК м. пладнік, тая часьць кветкі якая запладняецца і далей творыць завязь і плод; таўкачык.
ПЕСТРЫЙ, рабы; перапялёсы, пярэсты, стрыкаты. Стрыкатая курыца.
ПЁСТРО, стрыката, стрыкаціста, стрыкаценькі, стрыкаціна, стрыкаціць. Не багата ды бліскуча і стрыката.
ПЕСТРѢТЬ, пярэсьціць, стрыцець.
ПЕСТ м. таўкач, таўкачык, таўчы.
ПЁС м. сабака, сабачка, сабачэц, сабацкі, сабацы, сабачэць. Сабака, ўзрослы сабачы самец;