Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/484

Гэта старонка не была вычытаная

сука, сучка, сабачая самка; клюст сабачы самец расплоднік (кобель). Падодле адмен бываюць: кундаль або кундыс, брэхта, выжал, гончы, хорт, ямнік.

ПЕТАРДА ж. франц. бляшанка напоўненая порахам да ўзрываньня чаго.

ПЕТИТ м. франц. самыя дробныя друкарскія літары; пэціт.

ПЕТИЦІЯ ж. лац. пісаная просьба; просьба.

ПЕТЛЯ ж. пятля, пяцелька, пятальга; пятляць, путлаць, круціць, блутаць.

ПЕТЛИЦА ж. абшытая або прышытая засцібка для гузіка; пяцелька; зашплік. Ходзіць з кветкай у зашпліку.

ПЕТЛИ, пры дзьвярох; завесы.

ПЕЧАЛИТЬ каго, смуціць, смутак, смутны.

ПЕЧАЛОВАТЬСЯ, смуціцца.

ПЕЧАТЬ ж. пячаць, пячатка, пячатаць.

ПЕЧАТАТЬ, адбіваць друк; друкаваць.

ПЕЧАТНИК, хто друкуе; друкар.

ПЕЧАТНЯ, установа да друкаваньня; друкарня.

ПЕЧЕНІЕ, сухое салодкае печыва; сушкі.

ПЕЧЕНЬ, чэрэва ў целе якое аддзяляе жоўць; печань, ятро.

ПЕЧЬ ж. печ, печа, печка, печны; печавік, майстар які будуе печы; пячух, хто сядзіць на печы, дамасед; пячурка, пазушка ў печы да сушэньня і агрэваньня. Печ зложаная з камянёў: камянка, крушвіца.

ПЕЧНИК м. мурнік.

ПЕЩЕРА ж. падзь, пустата ў зямлі; пячора, пячорны, пячорка, пячорскі.

ПИГАЛИЦА, птах Vanellus; кнігаўка.

ПИГМЕЙ м. грэцк. малы чалавечак; баечны мальчык з пальчык; злыднік, карштук.

ПИК м. масьць у картах; віна, віновы.