Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/487

Гэта старонка не была вычытаная

ПИТАТЕЛЬНЫЙ, сытны, насытны, пажыўны.

ПИТЬ што, піць, піты, піваць, піцьцё, піта; пітны мёд; пітня, мейсца дзе пьюць; піва, піта з соладу; піта, напітак, цеклаць служачая да піцьця; жлактаць, жлабтаць; лактаць, локча.

ПИХТА хваёвая дрэва, блізкае да сосны Pinus abies; хвоя, хваёвы, хвойка.

ПИЧКАТЬ каго чым; напіхаць, нашпіковываць; пехтаць, пехціць. Напехталі, галаву вымысламі.

ПИЧУГА, ПИЧУЖКА, птах, пташка, пташачка.

ПИЩА ж. усё што служыць да аджыўляньня, што сыціць; страва, страўка, страваваць; корм, ежа.

ПИЩЕВОЙ, страўчы, настраўны. Настраўныя знадаббі. Страўчы праход.

ПИЩЕПРОВОДНИК, стравапраход.

ПИЩЕВАРЕНІЕ ср. траўленьне, травіць, страўны. Толькі пры добрым траўленьні можа быць чалавек здаровы. І пры добрым траўленьні ня страўных рэчаў, жывот няможа травіць.

ПІАНО прысл. італьян. музычн. ціха, цішэй.

ПІИТИКА ж. грэцк. навука вершаваньня.

ПІОНЕР м. франц. вайсковец для земляных работ, для пратораньня дарог.

ПІЯВКА ж. пьяўка. Піла-бы пьяўка ды залубянела брушка.

ПЛАВАТЬ, плысьці, плыцьцё, плыўмя, плывучы, плывун, плывень, плывок, плывучка.

ПЛАВИТЬ што, рабіць рэдкім, на агні; тапіць, топкі, топлены, тапленьне, топкасьць, тапіньнік.

ПЛАВНО, паточыста, паточысты.

ПЛАКАТ м. франц. апавестка да расклеіваньня на сьценах.

ПЛАКАТЬ агул. слав. плакаць, плач, плача, плачмя-плача, плачлівы, плакса, плак.

ПЛАЧЕВНЫЙ, годны плачу; плачлівы.