Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/488

Гэта старонка не была вычытаная

ПЛАМЯ, полымя, полымны, палымее, паланее, паломісты, паланець, палымець. З агня ды ў полымя. Паломістае жаданьне дабра. Дровы пылаюць, паланеюць у печы.

ПЛАМЕННО, палка, агніста.

ПЛАНЕТА ж. грэцк. плянэта.

ПЛАНКА ж. нямец. невялічкая дашчэчка; пластка, пластачка; лішта, ліштаўка.

ПЛАНТАЦІЯ ж. лац. зямля абробленая і абсаджаная фруктовымі дрэвамі або кустамі; плянтація.

ПЛАН м. лацін. плосмець, плосмы нарыс, выабражэньне рэчы, без пэрспэктывы (празору); плян, плянаваць, плянаваньне.

ПЛАНИМЕТРІЯ ж. часьць геаметрыі, якая абыймае вымерываньне і вылічаньне плосмяцяў, па паверхні цел.

ПЛАСТИКА ж. грэцк. умецтва выабражаць рэчы ў поўным, круглым выглядзе, разьбой або лепкай; плястыка, клуглавітасьць.

ПЛАСТ м. пласт, пластаць, пласткі.

ПЛАСТИНКА ж. кождая рэч у форме цененькай дошчачкі; пластка, пластачка.

ПЛАСТИНЧАСТЫЙ, пласткаваты; аб грыбох на сподзе якіх маюцца пластачкі, пружкі, увесь род гэтых грыбоў — пружакі.

ПЛАСТАТЬ рыбу, палтаць, плытаць.

ПЛАСТАР м. лек. плястыр, плястры; прыльпень.

ПЛАТАН м. дрэва з кляновымі лісьцямі Platanus occidentalis; явар.

ПЛАТАТЬ вопратку, зашываць, накладаць латкі; лапіць, лапленьне, лаплены, палаплены; лаплік, палапленая вопратка; латаць, латаніна, латаньне.

ПЛАТЬЕ ср. усё што мы напранаем, акром бялізны; стар. і песеннае: хусьцё; цяпер: вопратка, адзеньне, адзежа.