Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

БОГОМАТЕРЬ, Маці Божа.

БОГОМОЛ кузурка, струмель.

БОГОНЕНАВИСТНИК м. баглай, баглайнік.

БОГОСЛУЖЕНІЕ ср. набажэнства, адправа; царкоўная адправа, адправа імшы сьвятой.

БОГОТВОРИТЬ, багоміць.

БОГОУГОДНИК, справядлівец, багагоднік.

БОДАТЬ каго, калоць, калоць рагамі; басьці, бадзецца, бадун, бадлівы. Бадлівай карове Бог рог ня дае. Наш вол бадлівы, заўсёды з другімі валамі бадзецца, дык мы яго бадуном завём, Толькі вол хацеў другога басьці, ажно той, як баднуў яго ў слабізну. Бадыль, будыль, калючка на расьцінах.. Бадавіла, бадавень. рагаціна з вострым канцом.

БОДРЫЙ, бойкі, жвавы, чапорны, чапоры, чоўны, крэзвы.

БОДРИТЬ, чапорыць, сьмеліць, чуняць, кразьвіць,

БОДРИТЬСЯ, чапорыцца, харахорыцца, крэзьвіцца.

БОДРСТВОВАТЬ, ня спаць, не драмаць; чуняць.

БОЕВОЙ, бойны, бітны.

БОЖЕСТВО, божышча.

БОЖИТЬСЯ, бажыцца, кляношыцца, прысягацца.

БОЙ, бітва.

БОЙНЯ ж. мейсца дзе бьюць жывёлу на мяса: рэзня. Разьнік, той хто рэжа жывёлу на мяса. Касапніца, слова паходзіць ад названьня разьніцкага нажа „сяпаг“; сяпануць, ткнуць разьніцкім нажом, цяць нажом па целе; сяпажыць, займацца сяпацтвам; сяпач, разьнік, скурадзёр, кат, палач.

БОКАЛ м. лац. вялікі на высокай ножцы, кубак, келіх.

БОК м. старана рэчы; у кождай рэчы ёсьць верх і ніз, рэшта зьнесеніх плосмаў называюцца бакамі,