Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/491

Гэта старонка не была вычытаная

Клён куды сьціпрэй за бярозу. Слова „сьціпры“ праўдападобна, злажылася са слоў „сьціслы“ і „сьперты“.

ПЛОТНИК м. цясельнік, цясельніцтва, цясельства, цясьліць.

ПЛОТЬ ж. цела жывёлы і чалавека; уся матэрыя з якой складаецца жывое цела; цела, цялесны. Слова „плоць“ ужываецца ў нашей мове для абазначэньня сорамных часьцей цела, а часам для выражэньня паняцьця да якога гатунку, мужскога ці жаночага, належыць аб’ект: Плоці мужчынскай, плоці жаночай. Не падкасывайся, плоці сваей не паказывай! У маскалёў і галава плоцьцю называецца, таму яны так брыдка і лаюцца (в. Мікалаева, каля Дзісны). Што ты як сабака плоць сваю паказуеш! Па плоці пазнаюць хлопчык ці дзяўчынка.

ПЛОТОЯДНЫЙ, мясаедчы, мясяеднік.

ПЛОХОЙ, благі, худы, дрэнны, кепскі. Благога, худога чалавека унікай. Блага, худа, дрэнна жывецца.

ПЛОШАТЬ, кепсьціцца, скепсьціцца; блажэць, зблажэў; дрэфіць, дрэпіць, дрэпіцца, здрэпіўся.

ПЛОЩАДЬ ж. не забудаваны абшар у гарадох і сялібах, шырэйшы за вуліцу; майдан; архаічн.ток. Раўніна, роўнае мейсца: раўніна, плосня. У нашых казках калі зыходзяцца асілкі, то перш чым біцца робяць ток сабе, на якім будзе змаганьне. Па вёсках, пляцок для забавы дзяцям называюць тачком. Тарговы ток, царкоўны ток. Конскі ток, выган дзе пушчаюць коні на пашу. У тураве каля Туравага калодзезя істнаваў пляцок, які звалі Тураў ток. Слова пляц, якое цяпер ужываецца, — нямецкае. Раўніна займаная Палесьсям, роўна палавіне ўсяго нашага краю.

ПЛОЩАДКА ж. падвышанае і роўнае мейсца; тачок. Стралецкі тачок у Полацку, дзе быў стралецкі замак. Княжы тачок, перад замкам у Навагрудку. У в. Пагосьце (Дзіс. п.) перад школай пляцок для забавы дзяцям „тачок“.