ПОГРУЖАТЬ што, націскаць. націсь, націсканьне.
ПОГРѣШНОСТЬ, спамылка.
ПОДАТЕЛЬ чаго, давец.
ПОДАТЬ ж. падатак, падаткі, падатковы.
ПОДАВЛЯТЬ што, каго, тлуміць, ціснуць. Тлуміць жаль ў душы; сьлёзы ў вачах. Тлумяць, ціснуць людзей.
ПОДАВЛЯЮЩЕ, патлумляюча, атлумляюча.
ПОДАВНО прысл. пагатоў. Вам добра, а мне пагатоў.
ПОДОЙНИК м. начыньне да даеньня; даёнка, дайніца.
ПОДДАКИВАТЬ, патакаць.
ПОДАРИТЬ што, каму; дараваць, падараваць, падарунак. Каго люблю, каго люблю таго пацалую; пуховую падушачку таму падарую.
ПОДАЯНІЕ ср. датак; дар, дарэньне. Усякі датак добры.
ПОДБАВЛЯТЬ што у што; дадаваць, наддаваць.
ПОДБАВКА, наддача, наддатковы; падвышка.
ПОДБЕДРЕННЫЙ, паджаберны, паджабрыцы,
ПОДБЕРЕЖНЫЙ, наўзьбярэжны.
ПОДБИВАТЬ каго на што; падушчаць, падбіваць.
ПОДБИВКА, падкладка; хутроўка, хутраваць; подшаўка.
ПОДБОР м. дабор, дабіраць, даборны.
ПОДБРАСЫВАТЬ што, падкідаць, падкіданьне.
ПОДБѢЧЬ, падбегчы, падбежка.
ПОДВАЛ м. зруб ўстаўлены ў зямлю; поруб. Па нашаму „падвал“, „падвала“, фундамант; падвалак пень, калода, найчасьцей дубовая, якую падкладаюць пад вуглы вясковых будынкаў.