Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

калі выключыць зад і перад, то будуць два бакі, правы і левы. Таму казак і гладак, што пад'еў ды на бак. Ні ў бок ні ў старану. Калі скокам, а калі і бокам. Старана, край, бераг: Перавязі мяне на той бок Дзьвіны. У нашым баку гэтага яшчэ не чуваць.

БОКОВОЙ, субочны, наўзбочны. Зыйдзі ў субочную вулку. Ён яго атазваў насубач і нешта сказаў. Наўзбочная дарожка. Наўзбочнік панскі.

БОЛВАНКА ж. калодка ў краўцоў да пегленьня (прасаваньня) швоў: цяльпушок.

БОЛДА ж. пабойня да шчапаньня дроў; цяльпага пабойня.

БОЛОНЬ ж. усё што адзявае, абцягае; плеўка, пузыр, грудна-брушная перапонка; маладыя, яшчэ не ацьвярдзеўшыя слаі дрэва; шыба шкла ў раме: балона, абалона.

БОЛОТО ср. не перасыхаючая гразь. Балота бывае махавое — амшарына, калі яно заросшае мохам; алёсістае, алсье, заросшае балотнымі травамі творачымі торф або алёс; дрыгва, крокаць, калі рэдкая гразявая каша пакрыта зьверху зыбкай карой, руда, арша, аршавіна з комьямі жалезнай іржы.

БОЛТАТЬ, прывадзіць цечу ў рух: баўтаць. Баўтаць языком; баўтаць, баўбатаць, блявурзгаць, блявурзіць.

БОЛТАТЬСЯ, баўтацца, цялёпкацца, путлацца. Боты баўтаюцца на нагах. Мы абаўталіся насьвеце, Цялёпкаецца між небам і зямлёй, як казлова барада. Шабля пры баку цялёпкаецца. Путлаецца, як сьмятана ў бойцы. Надылбом пяро путлаецца.

БОЛТ м. англ. жалезны тоўсты цьвек не вастраканечны, а з вушком і загваздкай; шворан, знузень.

БОЛЬ ж. самае пачуцьце цялеснай мукі, боль. Пачуцьце болю, мукі, нездароўя, духовая мука: болесьць, болесны, болькасьць. Ніхто болькасьці матчынага сэрца ня вызьведаў. Болесьцівы, склонны к хваробе, хворы, збалелы, душой. Маці