Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/511

Гэта старонка не была вычытаная

„асьвяжыў вала, барана, кабана“. У мысьль гэтага непрыстойна казаць: — „мярцьвец“, „труп“ на памершага чалавека, а кажуць: „нябожчык“, „навец“. „Наўскі“, — яму прыналежны; прыкладам: „Наўскі Вялікдзень, веснавыя памінкі. У штодзеннай мове можна сустрэць падобныя сказы: Наўца праводзілі на могілкі. Наўца, нябошчыка памылі, ўхаўтурылі.

ПОКОИНИЦКАЯ, будынак дзе ставяць нябошчыкаў; нябошчыцкая.

ПОКОЛОТИТЬ каго, выбіць, абабіць.

ПОКОЛЕБАТЬ што, скалынуць, скіўнуць, схібнуць, спахібнуць.

ПОКОЛИКУ прысл. пасколькі.

ПОКОЛЬ, ПОКОЛѢ прысл. пакуль, дакуль. Дакуль дажджы ідуць, нельга касіць.

ПОКОЛЕНІЕ ср. аг. слав. пакаленьне.

ПОКОМНАТНО прысл. папакойна.

ПОКОРОБИТЬ што, пакарабаціць, пакарэжыць.

ПОКОРОТАТЬ час, пакароціць; сьцерці.

ПОКОРЫСТОВАТЬСЯ чым, пакарыстаць.

ПОКОРЯТЬ каго, паконываць, паканаць, пакананьне, пакананы; паняволіваць, паняволеньне, панявольны. Слова „пакараць“ у нашай мове ўжываецца ў значэньні расійскага „укрощать“, „караць“ таксама як наша слова „пакора“, тлумачыцца на расійскае „кротость“; „пакорны“, — „кроткій“, „смиренный“.

ПОКОСНИТЬ, пачакаць, пабавіць, памадзець.

ПОКОЧЕВРЯЖИТЬСЯ, пакарэжыцца.

ПОКРАЖА, крадзьба, крадзежа.

ПОКРАЙ прысл. наўскрай. Наўскрай поля бяроза.

ПОКРАХМАЛИТЬ бялізну, паскарліць.

ПОКРИКИВАТЬ, пакрыкаць, пагойкаваць.

Ой выйдзем мы ды паслухаем,
А ці ня едуць, ды ці ня гойкаюць (Вітаб.).