Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/513

Гэта старонка не была вычытаная

ПОЛБА ж. каласавая расьціна Triticum spelta; оркіш; пансак.

ПОЛДЕНЬ палавіна дня; поўдзень; палудзень, палуднёвы; палуднік, абед; палудніца, палудзенька, царкоўная адправа „обѣдня“; прыцінь, стаяньне сонца ў самым зэніце.

ПОЛДНИЧАТЬ, спачываць ў сам палудзень; палуднаваць; уднеўкі, уднаваць. Найміты папалудналі і пайшлі на уднеўкі, зн. на спачынак.

ПОЛЕВОДСТВО, ратарства.

ПОЛЕВОИ, польны.

ПОЛЕЗНЫЙ, пажытэчны, карысны.

ПОЛЕЛЕЯТЬ каго, пакукобіць, папесьціць.

ПОЛЕМИКА ж. грэцк. пераспрэчкі, пераспрэчны, пераспрэчнік.

ПОЛЁТЫВАТЬ, палятаць, палёт, палятуха.

ПОЛЕЧЬ, палегчы, палеглы.

ПОЛЗАТЬ, поўзаць, поўзаньне, поўзкі, паўзун, паўзмя, паўзаліз.

ПОЛЗКОМ, паўзмя; наўгомыжкі (Полацак).

ПОЛИВНЫЯ луга, паплавы.

ПОЛИГАМІЯ грэцк. многажонства.

ПОЛИГАРХІЯ грэцк. многапанства.

ПОЛИГОН м. грэцк, многабочнік.

ПОЛИКРАТІЯ грэцк. многаўладзтва.

ПОЛИМЕНТ франц. гіпс паложаны на дрэва пад пазалоту; гіпс, гіпсаваны.

ПОЛИМОРФНЫЯ целы, грэцк. хім. многастайныя.

ПОЛИП м. мякчак; паліп, склізень.

ПОЛИРОВАТЬ што, фр. сьлігаваць, сьлігкі, сьлігтаваць, сьлігтоўны; сьлігтар, майстар, які сьлігтуе шкло ў гутах; сьлігтарня, установа, дзе сьлігтуюць шкло, а такжа названьне машыны.

ПЛИТЕИСМ грэцк. многабожства.

ПОЛИТИКА грэцк. навука дзяржаўнага кіравецтва; палітыка.