Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/514

Гэта старонка не была вычытаная

ПОЛИТИПАЖ франц. рэзьба рысункаў па дрэву; дрэварытніцтва, дрэварытнік.

ПОЛИТУРА франц. сьліга.

ПОЛИХРОМІЯ грэцк. размалёўка рэзаных і іншых мастацкіх вырабаў; малятура.

ПОЛИЦІЯ франц. дагляд над публічным парадкам; паліція.

ПОЛИЧНОЕ, што пацьвярджае праступак; пазнакі, апознаткі. Злавілі злодзея з пазнакамі у руках. Апознаткі знайшоў у клеці: злодзей згубіў сваю шапку.

ПОЛИКА, пазнатка.

ПОЛИШИНЕЛЬ італьян. блазан.

ПОЛК м. адзінка лічбы войска; пяхотны полк складаецца з 3—4, а часам і больш батальёнаў, у кождым па 1000 чалавек; конны — з 4—6 эскадронаў адпавядаючых ротам (100—250 чал.); полк, палковы, палкі, палкоўнік. Старае нашае вайсковае дзяленьне вялося на сотні і тысячы, згэтуль найме зьверхнікаў сотнік, тысяцкі; кожды афіцэр называўся сотнікам, а палкоўнік — тысяцкім, генералы — ваяводамі.

ПОЛНЫЙ, поўны, поўніць, поўніцца.

ПОЛНО прысл. годзі, будзе. Годзі вам сварыцца! Годзі ўжо гэтага гультайства. Будзе ўжо піць. Будзе ўжо жыць — пара паміраць.

ПОЛНОЛУНІЕ, поўня.

ПОЛНОТА, поўнасьць.

ПОЛНОВѢСНЫИ, поўнаважкі.

ПОЛНОВЛАСТНЫЙ, поўнаўладны.

ПОЛНОМОЧНЫЙ, поўнамоцны.

ПОЛОВИЦА, дашка у памосьце; памосьціна.

ПОЛОВИК м. радно да засьціланьня памосту; кілімчык, мата.

ПОЛОВА ж. мякіна, палаўня, пялюха.

ПОЛОВОЙ м. паслужнік.

ПОЛОЖЕНІЕ чаго, паклад, палажэньне.