Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/515

Гэта старонка не была вычытаная

ПОЛОЗ м. крывеліна падстаўляная пад санкі; полаз, палазы, палазок, палозьзі; касьпель, каспылі; касапеліна, касапля, крывое дрэва прыдатнае на каспылі да санак.

ПОЛНОЧЬ, поўнач; кураклік.

ПОЛОСА ж. доўгая плосмая і стасоўна вузкая часьць чаго колечы; плашка, пластка; пяляса; штаба, штабка; пруга, пругаваты.

ПОЛОСА зямлі, шнур.

ПОЛОСАТИТЬ, пялёсаваць, пялясаты.

ПОЛОСОВАТЬ, пялёсіць, пялёсаваць, пялёсы.

ПОЛОСТЬ, западзь, шчалуга у чым; падзь, падзісты, падзіна; шупло, шуплавіна.

ПОЛОТЕР м. хто выцірае памост; шліхтар.

ПОЛОТНО ср. палатно, палатняны, палотнішча; палаценца, палаценка.

ПОЛОТЕНЦЕ, палотнішча да выціраньняся; ручнік, ручнікі; ручніца, ручнічок да рук.

ПОЛСТЕВОЙ, поўсьцявы, зроблены з поўсьці.

ПОЛТИНА ж. 50 капеяк; капавік.

ПОЛУДИТЬ самавар, пабяліць; пацынаваць, пацына.

ПОЛУКРУГ м. паўкруг.

ПОЛУСВѢТ, суцьмень, сутон.

ПОЛУЧАТЬ што ад каго; атрымліваць, атрыманьне.

ПОЛУЧКА, атрымка, пасылка.

ПОЛУЧАЙ, атрымай, вазьмі, прыймі.

ПОЛУЧШЕ чаго, палепш.

ПОЛУШАРІЕ ср. паўклубьбе.

ПОЛУШКА ж. дробная манэта; шэляг.

ПОЛ м. насьцілка на под з дошчак; памост; выкладаны з малых кавалкаў дрэва узорамі — цісок, цісовы памост; біты з гліны — под.

ПОЛ м. прыналежнасьць да мужскога ці жаночага роду; плоць, постаць. Мужской, жаночай