Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/517

Гэта старонка не была вычытаная

ПОМАЗАННИК, памазанец—нка.

ПОМАКИВАТЬ што у што; памакаць, памакач; памаканец; памак намокшая калода; памакалка, тук у які макаюць бліны.

ПОМАКЛЕРИТЬ, памахляваць.

ПОМАЛЧИВАТЬ, памаўкаць, памоўклі, памоўчка.

ПОМАРГИВАТЬ, паміргаць, поміргі.

ПОМАРАТЬ што, папэцкаць, пабрудзіць, пакляксаць.

ПОМАРКА ж. на паперы, клякса.

ПОМАТОРѢТЬ, пасталець.

ПОМЯТЬ што, пакомкаць.

ПОМЕДЛИТЬ, пагадзіць, пабарыць, спаволіць.

ПОМЕРЕКАТЬ, падумаць; памазгаваць.

ПОМЕРЕЩИТЬСЯ, патрызьніцца, здацца.

ПОМЕРЦАТЬ црк. памяркаць, меркнуць. Сонца памеркла за хмарай. Памерк яго розум.

ПОМЕТ, усякія адпадкі; адкідзьдзя, усё што пакінута, закінута.

ПОМЕЧТАТЬ, пакрозіць, памрэяць, паканодуміць, памжаволіць. Апошняе слова запісана мной у аколіцах Полацка. Ляжыць ды пустое мжаволіць. Памжа, паўдрэмка, паўсон, паўява, а такжа называюць памжой што ў паўсьне, ці перад засыпаньнем прыдаецца ў вачу. Толькі самжыў павекі ажно памжа нейкая стала ў вачу. Перад засыпаньнем, заўсёды ў вачу памжа ўзносіцца: як дождж бліскучы, кружкамі сыплецца, плыве. І ня здумаеш і не спамжыш таго, што ён табе нараскажа. Прымжыцца (або прымсьціцца) другі раз такое што век не забудзеш. Дзяцё часта прымхі свае за праўду прыймае.

ПОМИГИВАТЬ, памігаць, помігі.

ПОМИЛОВАТЬ каго, дараваць каму віну, не караць; злітавацца, зьлітаваньне.

ПОМИЛОВАТЕЛЬ, літасьцівець, літасьнік.