Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

БОСИКОМ, басанож, басаногі, басаножка, басанка.

БОСЯК м. басота, галцяй, галцяйства.

БОТВА ж. пень і лісьця травяністых, асабліва караняплодавых: батаўе, батузьзё, буцяўё, буцявіна, Буцець, разбухаць як травяністы лісьць, таўсьцець; Бацьвіньня, ладыгі бурачанага ліста ўжываныя на ежу; названьне стравы з бацьвіньня. Нацьвіньне, націва, зелень дробных траў, асабліва гародных; бруквы, морквы, пятрушкі, цыбулі. Батугі, пні травяністых. Батог, мяккі, плецены з рэмяня гарапнік. Бутуз, малы, пухлы хлапец. Буцець, таўсьцець, набухаць, сыцець, расьці.

БОТИНКА ж. франц. паўбоцікі з кароткімі поратымі халяўкамі на зашпілках, завязках або гумілястыцы: камашы, чаравікі.

БОТФОРТЫ м. мн. франц. боты са стаячымі халявамі вышэй кален: штыльпы.

БОЧЕНОК м., барылка.

БОЧЕНИТЬСЯ, бочыцца.

БОЯЗНЬ, боязнасьць, боязкасьць, боесьць.

БОЯЗЛИВЫЙ, боязкі, страхаморлівы.

БРАЗДЫ ж. мн. каленісты жалезны прут, якім кілзаюць коней: цуглі, сьцягры, склюгі. Сьцягры сваей моцы дасьць Пан з Сыону. (Петрашк. псальм.). Аброць не уздэчка, ня маецугляў. Засклюж каня (Быхаўск. п.).

БРАКОНЬЕР м. франц. хто не па праву лавечыць у чужым лесе: запагоншчык.

БРАК м. праўная сувязь мужа і жаны: сужэнства. Таёмства вянчаньня: шлюб, жанідзьба.

БРАЧНЫЙ, датычачы жанідзьбы, свадзьбы: вясельны, Вясельнік, учасьнік вясельля.

БРАНЬ ж. у значэньні нязгоды: свара, сварка. Называньне зьняважлівымі словамі: лаянка, лайчывыя словы. Лайбоніць, зьняважаць, злословіць. У значэньні бойкі, бітвы: валька, вальчыць. Сталася валька каралю Ягайлу з немцы прускімі. Каўга, коўжыць. Дасварыліся да каўгі. Паміж