ПОЧИНЯТЬ што, правіць, папраўляць.
ПОЧИН м. пачатак, запачатак, запачаць.
ПОЧИНОК, нова вырабленая ральля; навіна.
ПОЧИРИКАТЬ, пацілікаць.
ПОЧИРКАТЬ карову, падаіць; пацыркаць.
ПОЧИР м. кара на сьнезе, якая праламываецца; позьдзір, па паздру, паздром.
ПОЧИТАТЬ каго, шанаваць; чціць.
ПОЧЕТ, пашана, чэсьць.
ПОЧИТАТЕЛЬ, пашаноўнік—ніца.
ПОЧЕТНЫЙ, пашанотны.
ПОЧЕСТНОЙ, пачастоўны.
ПОЧЕСТКА, пачастунак.
ПОЧТЕНІЕ, пашана, увага.
ПОЧТИ прысл. амаль, немаль, блізу, ледзь. Ён немаль згодзен. Ён ужо блізу што выздаравеў. Я амаль саўсім разлічыўся. Ледзь не ўтапіўся, не патоп там.
ПОЧТИТЕЛЬНОСТЬ, уважлівасьць, уважліва.
ПОЧКА ж. у жывёлаў, орган які служыць да адздзяляньня з крыві пастарэўшых і аджыўшах часьцей цела, ў форме мочы; нырка, нырковы. Нырак дзьве, абапал хрыбта ў аколіцах паясьніцы, ад іх і ідуць ходы ў мачавы пузыр.
ПОЧКА ж. у расьцінаў, зародак кветкі, лісьця або атожылка, не распукшы квет або лісьць; пупырок, пучок, брысток, кацанка, каткі. Завязь кветкі — пупырка, пупырок; завязь лісьця або атожылка — пучок, брысток; касматая наквець на вербе — кацанкі, каткі. Аб кветцы кажуць — напукае; аб пучках на дрэвах — брызне, набрызае, згэтуль сказ: Дрэвы набрызлі, пакрыліся бросьцю, забрызьзю. Першая веснавая забрызь. Дрэвы брызеюць, лес брызее. Набрызлі лісьці, напуклі кветкі.
ПОЧКОВАТЬ дрэвы, прышчапляць пучком; шчапіць, прышчапляць.