Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/539

Гэта старонка не была вычытаная

ПОЧМОКАТЬ, пацмокаць, цмокаць, цалаваць.

ПОЧОКАТЬ, пастукнуць чарку аб чарку; паталохнуць.

ПОЧТА ням. установа для перасылкі лістоў, пасылак, а мясцамі і для перавозкі людзей; почта, пачтовы, пачтар.

ПОЧТО прысл, пашто. Пашто прышоў? Пашто лаяцца, сварыцца, лепей пагадзіцца.

ПОЧУВСТВОВАТЬ што, пачуць, пачуваць, почаў, почаўка.

ПОЧУДАЧИТЬ, падзівачыць, пакудашыць.

ПОЧУДИТЬСЯ з чаго, падзівіцца, подзіў.

ПОЧУДИТЬСЯ што, каму; здацца, здалося, зданьне; пашавіцца, пашавілася, пашава.

ПОШАВКАТЬ, пашэпліць, шаплявы.

ПОШАГАТЬ, пакрочыць.

ПОШАЛИВАТЬ, сваволіць, свавольны, свавольнік. Дзеці без цябе сваволюць. Свавольны конь. Дурэць, дуроны, дуроніць, дуронікніца.

ПОШАПОЧНОЕ знаёмства, шапковае.

ПОШАРКИВАТЬ нагамі, шуркаць, пашуркаць.

ПОШАТЫВАТЬ, ківаць, хібаць, пахібнуць; віхтаць.

ПОШВЫРЫВАТЬ, пашпураць, нашпурні.

ПОШЕВЕЛИВАТЬ што, чым; пакратываць, пакратываньне, пократ.

ПОЩЕИНА, закаршэліна.

ПОШЕЯМ прысл. ўзакаршэль.

ПОШЕЛУДИВѢЛО, папаршывела.

ПОШЕЛУШИТЬ, палушчыць.

ПОШЕРШАВИТЬ што, пашэршыць.

ПОШИБ у мастацтве, стыль, школа, спосаб; похіб.

ПОШЛИНА ж. грашавы падатак з прывознага і вывознага тавару; мыта, мытны; павозчае.