Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/547

Гэта старонка не была вычытаная

Nito czort, nito chort,
Ci to cień, ci spaкmień.

Hładka Marcysia, pokojowa, po długich ceregielach wypytywań w czeladnej, zgłosiła: „Zdajetsa to budzie usio szto możno zdumaci, czy pobaczyci“; reszta już ja sam downioskowałem. У старой нашай пісьменнасьці сустрачаем лацінскае, аб’ект, аб’ектыўны.

ПРЕДМОСТЬЕ ср. перадмосьце.

ПРЕДМѢСТНИК—НИЦА, папярэднік—ніца.

ПРЕДНАЗНАЧАТЬ што, каго куды; празначаць, празначаньне, празначацца.

ПРЕДНАЙМЕНОВЫВАТЬ, даваць каму зараней мяно, прозьвішча, наўмяновываць.

ПРЕДНАМѢРЕВАТЬСЯ, спаманацца, замышляць.

ПРЕДНАМѢРЕННО, размысна.

ПРЕДНАМѢРЕН, пражыць зіму у горадзе, маніцца.

ПРЕДНАЧАЛЬНЫЙ, які быў перад пачаткам; пракавечны.

ПРЕДНАЧЕРТАТЬ што, накрэсьліць наперад; празначыць, перадакрэсьліць.

ПРЕДНІЙ црк. пярэдні, першы.

ПРЕДОГРАЖДАТЬ каго ад чаго; ухаваць, абахоў.

ПРЕДОЗНАЧАТЬ што, наўзначаць.

ПРЕДОК, прабацькі і праматкі; дзяды, прадзеды; прашчар, прашчары. Нашы дзяды не знавалі бяды. Нашы дзяды гэтага няведалі і мы няхочамо ведаць. У новай пісьменнасьці сустрачаем новатвор: продкі, але народная мова гэтага слова ня знае. Народ у значэньні „предки“ ужывае словы: „дзяды“, „прадзеды“, „прашчары“, а для змацненьня выслову дзяды-прадзеды. Восенскае і веснавое сьвята „Дзяды“ у нас народ разумее як сьвята, памінкі па сваіх папярэдніках, якія раней жылі, а знача сьвята гэта ў перакладзе на расійскае будзе „предки“.