Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/548

Гэта старонка не была вычытаная

ПРЕДОПРЕДѢЛЯТЬ што, назначаць, пастанаўляць наперад; празначаць.

ПРЕДОПРЕДѢЛЕНІЕ ср. празначаньне.

ПРЕДОСТАВЛЯТЬ што каму, надаваць, даваць, пакідаць.

ПРЕДОСТЕРЕГАТЬ каго, перасьцерагаць, перасьцярога.

ПРЕДОСТОРОЖНОСТЬ, прасьцярожнасьць; празорлівасьць.

ПРЕДОСУЖДАТЬ каго, ганіць, гудзіць.

ПРЕДОСУДИТЕЛЬНЫЙ паступак, наганны, спагудны.

ПРЕДОТВРАЩАТЬ што, запабегчы, запабягаць; папераджаць; зарадзіць.

ПРЕДОХРАНЯТЬ што ад чаго, забасьпячаць, аберагаць,

ПРЕДОХРАНИТЕЛЬ, забасьпечнік, абасьпечнік.

ПРЕДОЩУЩАТЬ што, прачуваць, прачуцьцё.

ПРЕДПИСЫВАТЬ каму што; заўгадываць, заўгад.

ПРЕДПЛЕЧЬЕ (благі пераклад лацінск. antibrachium, часьць рукі ад локця да пясьці, зложаная з двох костак лакцявой і цэўніцы); локвіца. Рука пачынаецца ад пляча ці рама; паміж плячом і локцям знаходзіцца плечавая косьць; плечавая косьць злучаецца з локвіцай пры помачы выступаючага сустава — жбіцы, жбіка; паміж локвіцай і пясьцю знаходзіцца цэўка, зложаная з 8-мі костачак, далей ідзе пясьць з далоньню ўнізе і пальцы.

ПРЕДПОЛАГАТЬ што, дамневацца, дапушчаць, гадаць, амярковываць.

ПРЕДПОЛОЖЕНІЕ ср. здогад, домнеў, дапушчэньне.

ПРЕДПОЛОЖИМ прысл. дапусьцім.

ПРЕДПОСЛѢДНІЙ, нерадапошні.

ПРЕДПОСЫЛАТЬ што, каго чаму; перадпасылаць.