Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

БРЮЗГНУТЬ, пухнуць, разбухацца; зызнуць, азызаць. Азыз ад гарэлкі. У яго вадзянка мусі, бо ўсё аблічча азызла. Азызласьць, стан азызлага.

БРЮКВА ж. расьц. Caulorapa, бруква, бручка. У Дзісенскім павеце называюць грыжына. Навары бульбы з грыжынай. Грыжанінай называюць страву падобную да жыдоўскага цымасу.

БРЮКИ ж. мн. ніжняе мужское адзеньне: штаны, порткі, нагавіцы, ганавіцы, гаштакі.

БРЯЗГАТЬ што, або чым, кідаць што небудзь са звонам: бразгаць, зьвякаць. Што ты там зьвякаеш грашамі. Ходзіць шабляй пазьвяківае. Бразнуў дзьвярыма і вышаў з хаты. Бразнуў пану ў ногі. Бразгаўка цацка для дзяцей з бляхі.

БУБЕНЧИК, бразготка пры конскай упражы: званчак, шумёлка, бома, бомка.

БУБНА, масьць у картах: звонка.

БУБЛИК м. пшанічны кружок з запечанага цеста: абаранак.

БУГОР м. кождае палогае узгорье: пагорак; гурбень, гурбок, гурба, груд, грудок, гуздыр. На пагорку стаіць палац. Панавявала гурбы сьнегу. За гурбком, за лясом калода мокне (загадка). Грудамі называюць, асабліва у парэччы Нёмана, горкі разпаложаныя пасярод балотнай раўніны, а такжа насыпныя горкі. Гуздырамі называюць падскурныя гурбкі на целе.

БУГОРЧАТКА, гуздроміца, гуздрыца, сухоты.

БУДИЛЬНИК, прылада. прыпраўленая да гадзіньніка, якая будзіць: будзік, будзель. Будкасьць, свомасьць лёгка будзячагася. Будзежа, працэс буджэньня.

БУДОРАЖИТЬ каго, палашыць, трывожыць, непакоіць, муціць, каламесіць.

БУДТО, нібы, нібыто, бытцам, будзе. Будзе любіш дык скажы. Гаворыць бытцам праўду. Нібы то яно так.